Вы тут

Сёлета VІ Беларускія Калядныя чытанні пройдуць у новым анлайн-фармаце


Сёлета VІ Беларускія Калядныя чытанні «Гістарычная памяць народа: 550-годдзе яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе Жыровіцкага манастыра, 800-годдзе святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага» пройдуць 26—27 лістапада ў новым анлайн-фармаце.


Урачыстае адкрыццё мерапрыемства і пленарнае пасяджэнне адбудзецца сёння ў дыстанцыйным фармаце ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. А работа секцый будзе праводзіцца 26—27 лістапада ў такім жа выглядзе ў вышэйшых навучальных установах горада Мінска.

— Калядныя чытанні — гэта адзін з найбуйнейшых форумаў, якія праводзіць Беларуская праваслаўная царква ў сферы сацыяльнага служэння. У рамках яго мы збіраем вопыт служэння ў розных сферах, напрыклад, сацыяльнай, педагагічнай і іншых, каб падвесці своеасаблівыя вынікі, — адзначыў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Праваслаўнай царквы іерэй Дзмітрый Ворса. — Дадзенае мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і яно мае кожны год сваю тэматычную накіраванасць. Сёлета мы вызначылі яе як памяць народа, таму што на гэты год выпала святкаванне некалькіх дат, звязаных з праваслаўем. Адкрыццё форуму адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якая з'яўляецца нашай традыцыйнай пляцоўкай. Таксама пройдуць разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы, работа секцый, круглых сталоў рознай тэматыкі. Трансляцыя ўсіх падзей будзе адбывацца праз YoTube-каналы, Zoom-платформу. Геаграфічна форум ахопіць як Беларусь, так і рэгіёны Расіі, бо гэтаму спрыяе дыстанцыйны фармат яго правядзення.

Праграма чытанняў прадугледжвае работу па многіх кірунках, дзе не абмінуць увагай сацыяльнае служэнне царквы, адраджэнне хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў, духоўнае адраджэнне праз дзейнасць бібліятэк, узаемадзеянне царквы і моладзі, дзейнасць у сферы інклюзіі і многія іншыя. Пройдзе педагагічная канферэнцыя «Традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці і сучасная адукацыя», адбудуцца V Мінскія казачыя Калядныя адукацыйныя чытанні. Падвядуць тут вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў «Прыгажосць Божага свету». Падрыхтавалі таксама і выстаўку, на якой можна азнаёміцца з новымі выданнямі, сумеснымі праектамі.

— Сёлета, рыхтуючыся да чытанняў, мы звярнуліся да адной вельмі далікатнай і вострай тэмы, і наш семінар назвалі «Псіхалагічныя асаблівасці перажывання чалавекам страты. Настаўленне для людзей прафесій, якія дапамагаюць», — анансаваў напрамак работы адной з секцый протаіерэй Павел Сярдзюк, старшыня Сінадальнай камісіі па пытаннях сям'і, мацярынства і дзяцінства Беларускай праваслаўнай царквы. — Царква заўсёды стаіць на абароне чалавечай годнасці. І здзяйсняючы служэнне ў сферы сям'і, мацярынства і дзяцінства і таксама звяртаючы ўвагу на перынатальныя страты, якія зараз шырока распаўсюджаны ў нашым грамадстве, мы з дапамогай вядучага псіхолага вырашылі разгледзець гэтую тэму.

Ён таксама адзначыў, што ў рамках работы секцыі «Адраджэнне хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў» будзе разгледжана шмат цікавых і актуальных пытанняў і тэм, якія варта сёння выносіць на абмеркаванне грамадства. Гэта аборты, скасаванне шлюбаў, традыцыі сучаснай сям'і і многія іншыя.

Дарэчы, адна з вострых тэм сённяшняга часу — гэта валанцёрская дапамога медыкам ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі. Старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні протаіерэй Кірыл Шолкаў адзначыў: «З першай хваляй эпідэміі мы неяк справіліся. На мой погляд, грамадства скансалідавалася. А вось другая хваля, і я не закранаю зараз палітыку, паказала нам вялікія праблемы, што цяпер медыкам мала хто дапамагае. Я з гэтым сутыкнуўся на асабістым вопыце. І гэты момант мяне сапраўды непакоіць. Няхай і не вельмі цяпер атрымліваецца, але мы павінны жыць далей і дапамагаць, падтрымліваць адзін аднаго. І я хачу на нашым форуме абмеркаваць гэтыя пытанні».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: miridei.com

Загаловак у газеце: Служэнне людзям і краіне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.