Вы тут

Каштоўныя паперы і ў валюце маюць вагу


Беларусбанк з трэцяй дэкады лістапада аказвае паслугі кліентам па куплі карпаратыўных аблігацый адной лізінгавай кампаніі 1-га і 2-га выпускаў, намінаваных у беларускіх рублях і доларах адпаведна.


Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 14 % гадавых у беларускіх рублях і 8,5 % гадавых у доларах. Тэрмін абарачэння аблігацый — два гады.

Нагадаем, падраздзяленне ААБ прапануе нам набыць мноства аблігацый, як той казаў, на розны густ і кашалёк. У чым жа тады перавага названых аблігацый? Справа ў тым, што Беларусбанк ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый гэтых выпускаў без камісій. Цяпер каштоўныя паперы гэтай кампаніі можна купіць як непасрэдна ў аддзяленнях банка, так і праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» дадзенага фінансавага інстытута.

Цяпер разгледзім гэтыя аблігацыі больш падрабязна. Аблігацыі ў беларускіх рублях пад 14 % гадавых, з выплатай дывідэндаў — адзін раз на тры месяцы. Аблігацыя мае намінал тысяча рублёў. Аб'ём эмісіі складае 500 тысяч рублёў, гэта значыць, у продажы 500 аблігацый. Рублёвыя аблігацыі маюць невялікую прыбытковасць у параўнанні з кароткатэрміновымі ўкладамі. На кароткатэрміновых дэпазітах сёння можна зарабіць значна больш (у некаторых банках існуюць уклады пад 18,5 % гадавых), праўда лінейка такіх укладаў, як правіла, абмежаваная паўгадавым тэрмінам. Тут жа тэрмін абарачэння два гады. Калі кліенты прыслухаюцца да прагнозаў Нацбанка наконт узроўню інфляцыі ў наступным годзе, то 14 % гадавых у рублях будзе адпавядаць 8–9 % гадавых у валюце.

У выпадку калі спажывец не жадае рызыкаваць (укладаць свае зберажэнні на працяглы тэрмін у нацыянальнай валюце), існуе альтэрнатыва — аблігацыі ў доларах. Гэтыя аблігацыі другога выпуску маюць даходнасць 8,5 % гадавых і намінал 500 долараў. Аб'ём эмісіі складае 500 тысяч долараў, гэта значыць, маем у продажы 1000 аблігацый, але...

Як вядома, доларавыя аблігацыі цяпер толькі апасродкавана з'яўляюцца такімі. Валюта куплі і пагашэння аблігацый — беларускія рублі па курсе Нацбанка на дату здзяйснення здзелкі. Інакш кажучы, наша аблігацыя не мяняецца на рэальныя долары, а толькі «прывязана» да гэтай замежнай валюты.

Заўважу, што рэжым брокерскага абслугоўвання пры куплі аблігацыі ў аддзяленні банка — «сёння на заўтра» (здзелка здзяйсняецца на наступны рабочы дзень пасля дня прыёму дакументаў ад кліента). Купля аблігацый праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» ажыццяўляецца ў рэжыме рэальнага часу — імгненна.

Для тых кліентаў, каму грошы спатрэбяцца бліжэй, чым праз два гады, распрацаваны механізм датэрміновага выкупу. Такі выкуп аблігацый ажыццяўляецца на біржы з выкарыстаннем уладальнікамі аблігацый паслуг Беларусбанка як упаўнаважанага брокера. Датэрміновы выкуп аблігацый ажыццяўляецца па бягучым кошце аблігацый на дату датэрміновага выкупу ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: lifehacker.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.