Вы тут

Студэнцкі валанцёрскі атрад Гомельскага дзяржмедуніверсітэта накіраваны на дапамогу ўрачам раённай бальніцы


Упершыню ў Беларусі студэнцкі валанцёрскі атрад Гомельскага дзяржмедуніверсітэта накіраваны на дапамогу ўрачам раённай бальніцы. Добраахвотнікі ў барацьбе з COVІD-19 прыязджаюць у Рэчыцкую цэнтральную раённую бальніцу. Гэта студэнты лячэбнага факультэта Гомельскага дзяржмедуніверсітэта, ураджэнцы райцэнтра.


Гомельскі медуніверсітэт заключыў з Рэчыцкай ЦРБ дагавор аб бязвыплатнай дапамозе. Усе студэнты прайшлі адпаведнае навучанне, застрахаваны прафкамам студэнтаў і забяспечаны ахоўнымі сродкамі.

У Рэчыцкай бальніцы валанцёры працуюць у інфекцыйных аддзяленнях. Яны вымяраюць у пацыентаў аксігенацыю крыві, сочаць за правільным становішчам цела хворых на ложку, вучаць элементам дыхальнай і цяглічнай гімнастык. Таксама ў ліку працоўных задач будучых урачоў — асветніцкая работа і псіхалагічная падтрымка COVІD-станоўчых пацыентаў. Як паказаў вопыт работы валанцёраў Гомельскага медуніверсітэта ў арганізацыях аховы здароўя абласнога цэнтра, менавіта такія аспекты меддапамогі найбольш запатрабаваныя. Цяпер валанцёры прыязджаюць у Рэчыцу на работу ў атрадзе кожныя выхадныя.

Між тым гэты валанцёрскі праект — ініцыятыва студэнтаў і дэкана факультэта «Лячэбная справа» Гомельскага дзяржмедуніверсітэта Дзмітрыя Радзько. У пачатку работы валанцёрскага атрада восем студэнтаў разам з дэканам прыбылі ў адно са структурных падраздзяленняў Рэчыцкай ЦРБ — педыятрычнае аддзяленне. Сёння тут 150 ложкаў адведзена для лячэння хворых з каранавіруснай інфекцыяй. Увогуле гэты райцэнтр для работы першага раённага валанцёрскага атрада быў абраны невыпадкова.

— Па-першае, Рэчыцкі раён, ды і Рэчыца, не самыя малыя па колькасці насельніцтва, — адзначыў дэкан факультэта «Лячэбная справа» Гомельскага дзяржмедуніверсітэта Дзмітрый Радзько. — Да таго ж на факультэце ВНУ вучыцца нямала студэнтаў з Рэчыцы. Таму мы тут для таго, каб адказаць на пытанні пацыентаў, даць кансультацыю, паказаць практыкаванні, якія неабходна выконваць. Хворым, напрыклад, патрэбна цяглічная гімнастыка, нельга забываць аб дыхальнай. Валанцёры павінны гэта расказаць, паказаць і пераканаць пацыентаў, што ўсё будзе добра.

Дарэчы, дапамога студэнцкага атрада па барацьбе з COVІD-19 — выключна дабрачынны праект. Усе студэнты прайшлі адпаведнае навучанне і забяспечаны ўсімі неабходнымі сродкамі індывідуальнай аховы з боку адміністрацыі раённай установы аховы здароўя.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота прэс-службы Гомельскага дзяржмедуніверсітэта

Загаловак у газеце: Дапамога роднай старонцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.