Вы тут

У Магілёўскім Палацы грамадзянскіх абрадаў адбыўся традыцыйны кадэцкі баль


Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Нашы дзеці». Яго галоўнымі ўдзельнікамі сталі навучэнцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча і выхаванкі студыі эстраднага танца «Эдэльвейс» цэнтра творчасці «Эверэст» і эстраднай тэатра-студыі «Вясёлка» магілёўскага Абласнога цэнтра творчасці, паведамляе сайт Магілёўскага аблвыканкама.


Свята прайшло ў традыцыі старадаўніх баляў XVIII стагоддзя, калі маладыя людзі апрануты ў строгія ваенныя мундзіры, а дзяўчыны ў прыгожыя бальныя сукенкі. Ёлка, танцы, гульні, усмешкі — у залі панавала па-сапраўднаму навагодняя святочная атмасфера. Дзяўчатам можна было смела пазайздросціць. Іх партнёры ўражвалі не толькі сваім парадным адзеннем, але і ваеннай выпраўкай.

Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл ПАРТНОЙ у сваім віншаванні з надыходзячамі святамі падкрэсліў, як важна падтрымліваць сябе ў спартыўнай форме:

«У нашай краіне шмат чаго робіцца для развіцця фізкультуры і спорту, — адзначыў ён. — Гэта выяўляецца ў высокіх выніках на міжнароднай арэне. Спорт — самая эфектыўная дыпламатыя. А ўсё пачынаецца менавіта з развіцця масавага спорту».

Ад Міністэрства спорту і турызму кадэцкае вучылішча атрымала сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентара, а ад Беларускай федэрацыі футбола — камплект мячоў. З падарункамі на свята прыйшлі таксама начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова, старшыня Савета ветэранаў ОУС і УВ Магілёўскай вобласці Яўген Кавалёнак, начальнік упраўлення прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці Максім Касянкоў і іншыя.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта mogilev-region.gov.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.