Вы тут

У Беларусі ўведзены новыя меры па падтрымцы эканомікі


Можна набываць безрэцэптурныя лекі праз інтэрнэт, тры дні не хадзіць на працу без бальнічнага, «вылежваючы» прастуду дома, аб’яўляць прастой арганізацыі, выкліканы неспрыяльным уздзеяннем эпідсітуацыі, без абмежаванняў па часе — гэтыя і іншыя меры па падтрымцы галін і арганізацый ва ўмовах замаруджвання эканамічнай актыўнасці ў сувязі з эпідсітуацыяй запрацавалі ў Беларусі са студзеня.


Магчымасці, якія мусяць падтрымаць эканоміку краіны, прадугледжаны Указам кіраўніка дзяржавы № 512. У прыватнасці, працягнута магчымасць прадастаўлення ільгот па плацяжах у мясцовыя бюджэты і арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, а таксама мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні.

Растэрміноўкі па арэндных плацяжах, які былі прадастаўлены ў другім і трэцім кварталах 2020-га, перанесены на першае паўгоддзе бягучага года. Магчымы таксама і новыя растэрміноўкі ў першым паўгоддзі з растэрміноўкай пагашэння абавязкаў да канца 2021-га.

Зменамі прадугледжана таксама дапаўненне дзейнасцю па паказу кінафільмаў пераліку відаў эканамічнай дзейнасці, якія найбольш падвергнуты неспрыяльнаму ўздзеянню эпідэміялагічнай сітуацыі.

Арганізацыям даецца права па ўзгадненню з уласнікамі прымаць рашэнне не праводзіць інвентарызацыю маёмасці, якая знаходзіцца на бухгалтарскім уліку.

Наймальнікі атрымалі права аб’яўляць цягам каляндарнага года неабмежаваны па часе прастой, выкліканы неспрыяльнай эпідсітуацыяй. Калі такое спыненне работы цягнецца ў агульнай суме больш за паўгода, работнікі арганізацый, якія аб’явілі прастой, могуць датэрмінова разарваць тэрміновы працоўны дагавор (кантракт) у перыяд прастоя.

Працадаўцы таксама змогуць прадастаўляць работніку (з яго згоды) адпачынак для знаходжання ў самаізаляцыі ў месцы, якое вызначана наймальнікам. Працягласць адпачынку вызначаецца па пагадненню бакоў працоўнага дагавора. На перыяд адпачынку за работнікам захоўваецца заробак у памеры не ніжэй за ўстаноўленую тарыфную стаўку (калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам ці пагадненнем).

Пры рабоце вахтавым метадам санітарам (санітаркам) і нянькам дзяржустаноў сацабслугоўвання, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацабслугоўванне, наймальнік можа ўстанаўліваць працягласць выконваемай імі работы звыш працягласці рабочага часу па асноўнай рабоце, не больш як 900 гадзін у год.

Працадаўцам таксама дадзена магчымасць уключаць у рабочы год, за які прадастаўляецца працоўны адпачынак, час прадугледжаных заканадаўствам адпачынкаў без захавання заробку, якія даюцца па ініцыятыве наймальніка, без абмежаванняў іх працягласці.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Каб падтрымаць эканоміку…

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.