Вы тут

Новы раён у Смалявічах плануюць забудаваць да 2023 года


Новы раён у Смалявічах плануюць забудаваць да 2023 годзе. Пра гэта сёння ў час прамой тэлефоннай лініі распавёў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак, паведамляе БЕЛТА.


«Цяпер пры будаўніцтве жылля ў галіне асноўны акцэнт робім на горадзе-спадарожніку Смалявічы. Спраектаваны камфортны мікрараён № 2, дзе ўжо пачалі ўзводзіць тры шматкватэрныя дамы невысокай паверхавасці. У хуткім часе пачнецца будаўніцтва яшчэ шасці дамоў і дзіцячага саду. Разлічваем, што ў 2023 г. мікрараён цалкам забудуем дамамі і сацыяльнай інфраструктурай — паліклініка, школа і аб’екты абслуговага характару, — распавёў Дзмітрый Мікулёнак. — Пасля будаўніцтва квартала ў Смалявічах наступным стане асваенне горада-спадарожніка Рудзенск».

Узвядзенне жылля на тэрыторыі маладога квартала прадугледжана для людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, адзначыў першы намеснік старшыні. Пры будаўніцтве дамоў у Смалявічах такім грамадзянам незалежна ад даты пастаноўкі на ўлік прадастаўляецца дзяржаўная падтрымка ў парадку і на ўмовах, выкладзеных ва ўказе № 240.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.