Вы тут

НЗ у сталічнай Сцяпянцы: гарачая вада заліла вуліцу


У Мінску па вул. Карвата праезная частка залітая гарачай вадой, бачнасць зніжана з-за пары. У УП «Мінсккамунцепласетка» карэспандэнту БЕЛТА паведамілі, што з праблемай разбіраюцца.


Галоўны інжынер УП «Мінсккамунцепласетка» Генадзь Лукашэвіч, якому ўдалося датэлефанавацца карэспандэнту, адмовіўся даваць каментары, спаслаўшыся на тое, што цяпер працуе на месцы аварыі. Якой менавіта, ён не ўдакладніў.

У Telegram-канале «Мінск. Афіцыйна» паведамляецца, што пашкоджаны трубаправод сістэмы ацяплення, на месцы працуюць спецыялісты. Камунальныя службы нацэлены на тое, каб выканаць неабходныя работы як мага хутчэй і мінімізаваць дыскамфорт для гараджан.

«Дадзены ўчастак абслугоўвае „Мінсккамунцепласетка“. Па гэтай сетцы ацяпленне падаецца ў 23 жылыя дамы і дзіцячы сад. Супрацоўнікі і спецтэхніка прадпрыемствы цяпер працуюць над знішчэннем пашкоджанняў. Сфарміраваны аварыйныя брыгады ў ЖЭУ для аператыўнага аднаўлення цеплазабеспячэння будынкаў пасля таго, як трубаправод адрамантуюць», — сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь.

Між тым жыхары дамоў па вул. Карвата, Сувязістаў, Высокай паведамляюць пра тое, што батарэі ў дамах астываюць, халаднеюць змеявікі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.