Вы тут

Спаборніцтвы «Снежны снайпер» збяруць у Гомелі 350 юных спартсменаў


Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба пройдуць у Гомелі з 21 па 22 студзеня і з 25 па 28 студзеня, паведамляе БЕЛТА.


Юныя спартсмены выйдуць на старты на біятлонным комплексе «Сож». За перамогу паспрачаюцца прадстаўнікі 25 каманд з усіх раёнаў вобласці і Гомеля. Усяго спаборніцтвы аб’яднаюць 350 спартсменаў.

Удзельнікі будуць спаборнічаць у чатырох узроставых групах: 2009-2010, 2007-2008, 2005-2006 і 2004 гадоў нараджэння. Ім трэба будзе прадэманстраваць хуткасць, дакладнасць, спрыт у спрынтэрскіх гонках і змешаных эстафетах.

Па выніках абласных спаборніцтваў сфарміруюць зборную каманду, якая прадставіць гомельскі рэгіён у лютым на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Прэв’ю: sportclub.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.