Вы тут

Дзеці і падлеткі з мінскай гімназіі № 14 сабралі «гуманітарную дапамогу» для птушак і бяздомных жывёл


Імкненне спачуваць і дапамагаць — адна з найважнейшых якасцяў, якія вызначаюць цывілізаванага чалавека. Здольнасць да эмпатыі фарміруецца ў дзяцінстве, і без яе немагчыма развіць у чалавеку ўменне суперажываць іншым (наогул жывым істотам), прымаць права навакольных на суб'ектыўнае меркаванне, бачыць свет не аднабакова, а ва ўсім яго харастве і разнастайнасці.


Настаўнікі гімназіі № 14 могуць ганарыцца сваімі выхаванцамі.

— Часам дарослыя лічаць цяперашняе юнае пакаленне «лічбавымі дзецьмі»: абыякавымі і эгаістычнымі. Кажуць, што яны ўваткнуліся ў свае тэлефоны і больш нічога не заўважаюць. Але гэта не так, — перакананая педагог-арганізатар гімназіі № 14 Мінска Вольга Корхава. — Наадварот, іх нельга папракнуць у эгаізме: яны заўсёды адгукаюцца, калі нехта мае патрэбу ў дапамозе. І гатовыя зрабіць нават больш, чым прапануюць настаўнікі.

Акцыя «Цёплыя лапы» пачалася з малодшых класаў — з надыходам маразоў Вольга прапанавала дзятве сабраць проса, каб засыпаць яго ў кармушкі для птушак на школьным двары.

— Я не чакала, што да нашай акцыі далучацца і навучэнцы 5-8 класаў, і старшакласнікі. Гімназісты вырашылі пайсці далей: сабраць корм і неабходныя рэчы для бяздомных катоў і сабак. У гэтым нас падтрымалі валанцёры дабрачыннага руху «Разам», — распавядае суразмоўніца.

Уласна кажучы, гэта не першая падобная акцыя ў гімназіі: у мінулыя гады школьнікі ўдзельнічалі ў выстаўцы-кірмашы творчых работ, а атрыманыя сродкі адпраўлялі ў фонды дапамогі бяздомным жывёлам. У мінулым і гэтым годзе ў сувязі з пандэміяй такая форма работы стала немагчымая. Але абставіны не перашкодзілі дзецям зрабіць свет крыху дабрэйшым.

— Навучэнцы прыносілі не толькі проса і корм для катоў і сабак (часам цэлымі пачкамі, часам — у цэлафанавых мяшочках: адсыпалі запасаў для сваіх гадаванцаў). Прыносілі ланцужкі, ашыйнікі, спецыяльныя пялёнкі для кацянят і шчанюкоў, цёплыя домікі для гадаванцаў — і набытыя, і зробленыя сваімі рукамі. «Сабачай» і «кацінай» ежы было сабрана вельмі шмат. Днямі мы ўрачыста перадалі ўсе гэтыя рэчы валанцёрам. Мы ганарымся нашымі вучнямі. Думаю, нават нам, дарослым, часам можна павучыцца ў дзяцей дабрыні і прыгажосці душы.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ

Настаўнікі гімназіі № 14 могуць ганарыцца сваімі выхаванцамі

Загаловак у газеце: «Цёплыя лапы»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.