Вы тут

Ігар Петрышэнка: Цэны на лекі ў Беларусі не могуць быць вышэйшыя, а асартымент горшы, чым у суседзяў


Цэны на лекі ў Беларусі не могуць быць вышэй, а асартымент горш, чым у суседніх краінах, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе прэс-служба ведамства.


«Пандэмія COVID-19 вельмі выразна і адназначна паказала асаблівую важнасць наяўнасці ў краіне ўласнай развітой фармацэўтычнай прамысловасці. Менавіта дзякуючы айчыннаму фармпраму ўдалося пазбегнуць некіраванага ажыятажу на лекавым рынку, не дапусціць дэфіцыту найбольш запатрабаваных прэпаратаў», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Па-ранейшаму у цэнавым сектары найбольшую вастрыню ствараюць недзяржаўныя пастаўшчыкі і аптэчныя сеткі, якія зыходзяць выключна з паняццяў звышпрыбытку. Намесніку міністра аховы здароўя, які курыруе дадзеныя пытанні, і кіраўніку «Белфармацыі» ён даручыў прывесці ўсе да цывілізаваных формаў работы, якія адпавядаюць інтарэсам дзяржавы і патрэбам насельніцтва.

«Цэны на лекі ў Беларусі не могуць быць вышэйшыя, а асартымент горшы, чым у суседніх краінах. Усе прылады і рычагі ў вас для гэтага ёсць», — заявіў Ігар Петрышэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.