Вы тут

Кітайскія кніжныя праекты ў «Мастацкай літаратуры»


Беларускае дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» ужо некалькі гадоў даволі цесна супрацоўнічае з кнігавыдаўцамі КНР.


— Галоўная задача, якую мы перад сабою паставілі ў справе беларуска-кітайскага партнёрства ў галіне кнігавыдання, — дзеліцца развагамі дырэктар выдавецтва пісьменнік Алесь БАДАК, — гэта папулярызацыя культуры Кітая ў Беларусі, а таксама папулярызацыя беларускай мовы і беларускай літаратуры ў самім Кітаі. Дасягаем гэтай мэты праз самыя розныя праекты. Адзін з самых значных — падрыхтоўка і выданне бібліятэкі кніг «Ключавыя канцэпты кітайскай культуры», а таксама творы кітайскіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову з разлікам, што яны адрасаваны даследчыкам, спецыялістам-перакладчыкам і кітайскім студэнтам-беларусістам. Штосьці з выдадзенай літаратуры мы перадалі Цэнтру імя Якуба Коласа Інстытута еўрапейскіх моў і культур Цзяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заключыла дамову з Выдавецтвам літаратуры на замежных мовах (КНР, Пекін) аб выданні кнігі Сі Цзіньпіна «Пра дзяржаўнае кіраванне» у двух тамах. Першы том быў перакладзены выдавецтвам на беларускую мову ў 2020 годзе, ужо звярстаны і атрымаў высокую ацэнку кітайскіх калег. Такі фармат, такія актыўнасці ў развіцці беларуска-кітайскіх кнігавыдавецкіх сувязяў уражваюць, пераконваюць у тым, што фарміруецца добры падмурак на будучае болей актыўнае супрацоўніцтва.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.