Вы тут

У Лагойск могуць пусціць электробусы


Пытанне развіцця транспартных зносін паміж сталіцай і горадам-спадарожнікам Лагойскім было закранута падчас сустрэчы старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава са студэнцкім актывам БДУІР, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


У прыватнасці, кіраўніку горада нагадалі пра планы звязаць населеныя пункты пры дапамозе хуткаснага трамвая.

Уладзімір Кухараў патлумачыў, што рэалізацыя гэтага праекта вельмі дарагая, да таго ж ёсць складанасці ва ўладкаванні яго трасы ва ўмовах размяшчэння ў гэтым кірунку вялікай колькасці садовых таварыстваў. Таму ўзнікла іншае рашэнне: пры рэканструкцыі дарогі да Лагойска, праектаванне якой ужо вядзецца, прадугледзець выдзеленую паласу і пусціць па ёй электробус.

Старшыня Мінгарвыканкама таксама нагадаў, што цяпер актыўна развіваецца горад-спадарожнік Смалявічы, яшчэ адзін перспектыўны кірунак, засваенне якога пачнуць у бліжэйшыя гады, — Рудзенск.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.