Вы тут

Наталля Качанава: Дэпутаты ўсіх узроўняў павінны працаваць з людзьмі пастаянна


Нагадаем, што ў рамках адзінага дня прыёму грамадзян адбыўся маштабны выезд сенатарскага корпуса на Віцебшчыну (больш падрабязна аб яго выніках — у матэрыяле «Задача — выслухаць і дапамагчы» на стар. 3).

У размове з журналістамі Наталля Качанава растлумачыла, чаму такія формы работы важныя — яны дазваляюць аператыўна рэагаваць на праблемы рэгіёна:

— Адзін з прыярытэтаў органаў улады — работа па раўнамерным развіцці рэгіёнаў. Гэта адзін з прыярытэтных кірункаў, які быў агучаны на шостым Усебеларускім народным сходзе. А для таго каб рэгіёны раўнамерна развіваліся, людзі заставаліся і жылі тут, павінны быць створаны ўсе ўмовы: павінна быць работа, функцыянаваць аб’екты сацыяльнага прызначэння, праводзіцца добраўпарадкаванне і гэтак далей, — перакананая яна. — Вядома, мы будзем аказваць дапамогу і падтрымку ў вырашэнні гэтых пытанняў.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу яшчэ на адно важнае пытанне:

— Мы робім акцэнт на тым, што дэпутаты павінны актыўна далучыцца да работы з людзьмі: дэпутацкі корпус усіх узроўняў (пачынаючы ад сельскіх Саветаў і заканч-
ваючы Саветам Рэспублікі, Палатай прадстаўнікоў) павінен працаваць з людзьмі пастаянна і трымаць на кантролі ўзнятыя пытанні, — падкрэсліла яна. — Дэпутаты павінны быць больш настойлівыя там, дзе вырашэнне гэтых пытанняў патрабуецца не толькі на мясцовым узроўні, а неабходнае ўмяшанне на больш высокім узроўні (напрыклад, міністэрстваў, ведамстваў). Таму тут мы хочам зрабіць акцэнт на тым, каб дэпутаты актыўна далучаліся да работы з людзьмі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.