Вы тут

Пачаўся чэмпіянат свету па скачках на батуце


З 18 па 21 лістапада ў Баку адбудзецца 35-ы чэмпіянат свету па скачках на батуце і акрабатычнай сцежцы. У сталіцы Азербайджана выступіць і каманда Беларусі, з якой ужо звязаная сенсацыя. Але аб усім па парадку.


Прадстаўляць Беларусь будзе алімпійскі чэмпіён Токіа — Іван Літвіновіч. Гэты спартсмен не стамляецца радаваць усіх сваімі медалямі. У 2019 годзе на чэмпіянаце свету ў Токіа ён заваяваў «золата» ў камандным заліку і «серабро» ў індывідуальным. На чэмпіянаце Еўропы 2020 стаў чэмпіёнам кантыненту ў камандным заліку. Мужчынская частка спаборніцтваў абяцае быць цікавай. Кампанію Івану складзе Алег Рабцаў, чэмпіён Еўропы ў камандным заліку, вопытны спартсмен.

На гэтым чэмпіянаце свету на батут вернецца вядомая спартсменка, чэмпіёнка свету-2017, чэмпіёнка Еўропы-2012 Таццяна Пятрэнка. З 2004 і 2016 гадоў яны выступіла на чатырох Алімпійскіх гульнях. У верасні 2019 году яна нарадзіла сына і цяпер вырашыла аднавіць спартыўную кар’еру. На планетарным першынстве ў Баку яна будзе старэйшай удзельніцай.

«Я вярнулася па мностве прычын. Гэта мая любоў да спорту, страсць да руху. Мне вельмі падабаецца тое, што я раблю. Я вялікі аматар гэтага віду спорту. Акрамя таго, я хачу ўбачыць, чаго можна дасягнуць. Калі я займаюся спортам, я адчуваю паўнату жыцця. Для мяне спорт — дзівоснае падарожжа, ён прыносіць у маё жыццё «вау моманты», — адзначыла Таццяна ў інтэрв’ю афіцыйнаму сайту Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі.

У Баку з-за праблем са здароўем не змог адправіцца чэмпіён Рыа-2016 Уладзіслаў Ганчароў, у выязным складзе таксама шмат маладых спартсменаў, якія пастараюцца на сусветным форуме праявіць свае лепшыя якасці.


Расклад спаборніцтваў

Чацвер, 18 лістапада

Кваліфікацыя:

  • 11:00 - 19:00 батут, мужчыны
  • 12:00 - 19:00 батут, жанчыны

Пятніца, 19 лістапада

Кваліфікацыя:

  • 12:00 – 15:00 сінхронныя скачкі/акрабатычная дарожка, мужчыны

Камандныя фіналы:

  • 20:30 – 21:05 батут, жанчыны
  • 21:10 – 21:25 батут, мужчыны

Субота, 20 лістапада

Паўфіналы:

  • 15:00 – 16:45 батут, мужчыны і жанчыны

Фіналы:

  • 19:25 – 19:50 сінхронныя скачкі, жанчыны
  • 19:55 – 20:20 сінхронныя скачкі, мужчыны

Нядзеля, 21 лістапада

Фіналы:

  • 16:25 – 16:55 батут, жанчыны
  • 17:00 - 17:30 батут, мужчыны
  • 18:00 – 19:25 каманднае мнагабор'е

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.