Вы тут

Беларусы вярнуліся ў эліту сусветнага хакея


Перамога тыдня. Ілья Шымановіч выйграў чэмпіянат свету па плаванні на кароткай вадзе ў Абу-Дабі. Пераможнай для беларуса стала дыстанцыя ў 100 метраў брасам. Вынік у 55,70 секунды прынёс не толькі залаты медаль, але і стаў рэкордам чэмпіянату ў дадзеным відзе праграмы. Другое месца заняў італьянец Нікола Марціненгі — 55,80 секунды, на трэцім — амерыканец Нік Фінк — 55,87 секунды.


З перамогай Ілью Шымановіча павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Спадзяюся, што ўпэўнены пачатак новага алімпійскага цыкла надасць табе дадатковую матывацыю для заваявання самых высокіх вяршынь», — гаворыцца ў віншаванні.

Героі тыдня. Беларусы заваявалі сем медалёў на Кубке Еўропы па лыжных гонках сярод параалімпійцаў, які праходзіў у Фінляндыі. Валянціна Шыц выйграла гонкі на дыстанцыі 5 і 7,5 км. Юрый Голуб і яго лідар Уладзімір Чапелін перамаглі ў гонках на 7,5 і 12,5 кіламетраў каньковым ходам. Залатыя медалі заваявалі Святлана Сахоненка і яе лідар Дзмітрый Будзіловіч. Яны сталі пераможцамі ў гонках на 5 і 10 кіламетраў. Дэбютант спаборніцтваў Раман Свірыдзенка стаў бронзавым прызёрам гонкі на 7,5 кіламетра.

Поспех тыдня. Хакеісты маладзёжнай зборнай Беларусі U-20 прабіліся ў элітны дывізіён чэмпіянату свету. У заключным матчы сусветнага першынства ў дывізіёне ІА беларусы абыгралі сапернікаў з Нарвегіі з вынікам 3:2. Каб заняць першае месца ў групе А і заваяваяць адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён маладзёжнага чэмпіянату планеты, беларускім хакеістам трэба было не прайграць нарвежцам у асноўны час матча. Такім чынам, беларуская «маладзёжка» набрала 15 балаў з 15 магчымых і вярнулася ў эліту. У папярэдніх гульнях беларусы аказаліся мацнейшыя за каманды Даніі (9:1), Казахстана (4:2), Венгрыі (8:2) і Латвіі (2:1). Форвард беларускай зборнай Аляксандр Сувораў узначальвае спіс найлепшых бамбардзіраў, набраўшы ў пяці гульнях 11 ачкоў (4 шайбы і 7 выніковых перадач). Аляксей Коласаў стаў найлепшым галкіперам турніру.

Каманда тыдня. Юніёрская зборная Беларусі U-18 заваявала «серабро» хакейнага турніру зімовага Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў Фінляндыі. Каманда Беларусі ў сваім заключным матчы на турніры абыграла каманду Чэхіі з вынікам 3:2. Пасля таго як каманду Фінляндыі перамагла каманда Расіі, стала зразумела, што беларусы сталі сярэбранымі прызёрамі.

Медаль тыдня. Беларус Эдуард Зязюлін, які выступае ў катэгорыі 109 кг, выйграў «малую бронзу» ў практыкаванні «рывок» і заняў чацвёртае месца ў класічным двухбор'і на чэмпіянаце свету ў Ташкенце. Беларус паказаў вынік 447 кг (рывок — 206 кг, штуршок — 241 кг), пабіўшы нацыянальныя рэкорды як у кожным з двух практыкаванняў, так і ў суме двухбор'я.

Пазіцыі тыдня. Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава скончыла 2021 год на трэцім месцы агульнага заліку Кубка свету. Пасля чатырох этапаў у актыве алімпійскай чэмпіёнкі 327 балаў. На першым месцы нарвежка Марце Алсбю-Ройселан — 417 балаў, на другім — шведская спартсменка Эльвіра Эберг — 387 балаў. На чацвёртай пазіцыі аўстрыйская біятланістка Ліза Тэрэза Хаўзер (321 бал). Замыкае пяцёрку лідараў беларуска Ганна Сола, у якой 320 заліковых балаў. У заліку Кубка нацый жаночая зборная Беларусі займае 5-е месца, маючы 2524 балы.

У мужчынскім заліку найлепшую пазіцыю сярод беларусаў займае Антон Смольскі. Ён размяшчаецца на восьмым месцы, маючы 256 балаў. У заліку Кубка нацый беларуская мужчынская каманда знаходзіцца на 6-м радку, набраўшы 2271 бал.

Аб'ява тыдня. Цэнтральны савет Прэзідэнцкага спартыўнага клуба зацвердзіў спіс з 333 стыпендый маладым перспектыўным спартсменам і трэнерам-выкладчыкам, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі. Упершыню сярод стыпендыятаў прысутнічаюць прадстаўнікі коннага спорту Вікторыя Кармазіна (трэнер) і футбола Канстанцін Максак (трэнер). Са стыпендыятаў-трыумфатараў міжнародных форумаў можна вылучыць чэмпіёнку Еўропы сярод жанчын у пуле (9 шароў) Маргарыту Фефілаву, чэмпіёна свету сярод юніёраў па грэка-рымскай барацьбе (92 кг) Абубакара Хаслаханава, чэмпіёнку свету сярод юніёраў па сучасным пяцібор'і , пераможцу юніёрскага Wіmbledon у парным разрадзе і сярэбранага прызёра юніёрскага US Open у адзіночным Крысціну Дзмітрук, а таксама ўладальніцу 2-га месца агульнага заліку Кубка Еўропы па фрыстайле ў сезоне 2020/2021 Валерыю Балматаву. Сярэдні памер гадавой стыпендыі складзе Br7,7 тыс. (Br640 у месяц). Яна будзе выплачвацца спартсменам і трэнерам на працягу года штомесяц, пачынаючы са студзеня 2022 года.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.