Вы тут

Касцевіч: Усе выхаванцы інтэрната — нашы дзеці, незалежна ад іх узросту


Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч паўдзельнічала ў навагодняй акцыі «Нашы дзеці» ў Івянецкім доме-інтернаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця. 


Выхаванцы сустрэлі гасцей тэатральнай пастаноўкай «Навагодні цуд», прадэманстраваўшы свае акцёрскія таленты. 

— Кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства традыцыйна ў рамках акцыі «Нашы дзеці» наведваюць дзевяць дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў і Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў — гэта нашы адрасы клопату. У гэтых дамах-інтэрнатах пражываюць каля 600 дзяцей з 3-й і 4-й ступенню страты здароўя. І плюс яшчэ маладыя інваліды, якія ўсё дзяцінства пражылі ў такіх установах і застаюцца тут, — сказала Ірына Касцевіч. 

Міністр уручыла дзецям і выпускнікам памятныя і салодкія падарункі, а ўстанове — сертыфікат на дзве тысячы рублёў на набыццё кандыцыянера і іншых неабходных рэчаў. Дарэчы, сёлета работнікі цэнтральнага апарата і падпарадкаваных арганізацый ведамства сабралі больш як 22 тысячы рублёў, каб закупіць неабходныя для дзяцей тавары і абсталяванне.

Ірына Касцевіч адзначыла, што ў год на ўтрыманне дзевяці ўстаноў расходуецца каля 28 мільёнаў рублёў. А на адно дзіця ў Івянецкім доме-інтэрнаце — 2,7 тысячы ў месяц.

Пасля гасцям была прадстаўлена навагодняя выстава вырабаў «Калекцыя навагодніх ідэй», а таксама фотавыстава «Фарбы жыцця». Усе працы — творчасць выхаванцаў дома-інтэрната. Дзеці займаюцца дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасцю ў гуртках «Умелыя ручкі», «Па краінах і кантынентах», «Тэатр мініяцюр», «Творчыя майстэрні. Гідамі па выстаўцы выступілі двое рабят — Андрэй Клок і Алена Лысенка.

Прыехалі на сустрэчу і 12 выпускнікоў дома-інтэрната, якія расказалі дзецям і міністру пра тое, як склалася іх дарослае жыццё. Больш за чвэрць стагоддзя таму сцены інтэрната пакінула Ганна Гарчакова. Яна шматразовы чэмпіён свету па спартыўных танцах на інвалідных калясках, у яе скарбонцы каля 60 медалёў розных міжнародных спаборніцтваў. Ганна лаўрэат міжнароднай прэміі «Філантроп» і прэміі «Гонар нацыі, уладальніца звання «Мінчанін года — 2018» і іншых рэгалій. Ганна Гарчакова прыклад і натхненне для многіх юнакоў і дзяўчат, у тым ліку і без фізічных асаблівасцяў. 

Выпускнікі інтэрната знайшлі сябе ў самых розных прафесіях — ад прадаўцоў у буйных гандлёвых сетках да праграмістаў.

Многія з іх стварылі сем’і і выхоўваюць дзяцей. Усяго з 1963 года ўстанова выпусціла больш за 850 выхаванцаў. 

— Вы выходзіце ў дарослы свет, атрымліваеце прафесію, знаходзіце каханне, ствараеце сям’ю, нараджаеце дзетак. Гэта вынікі і нашай работы. Мы ганарымся нашымі выпускнікамі. Яны заўсёды нашы дзеці, незалежна ад таго, колькі ім гадоў, — сказала на развітанне Ірына Касцевіч.

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка ў гэты дзень наведала Чэрвенскі дзіцячы дом-інтэртат і павіншавала выхаванцаў з надыходзячымі святамі. А ў Рэчыцкі дом-інтэрнат прыехала начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда. Усе выхаванцы атрымалі падарункі, а дзіцячыя ўстановы — грашовыя сертыфікаты. 

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.