Вы тут

Бюджэт на 2022: Павышэнне заробкаў і сацыяльная накіраванасць


Бюджэт краіны і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і сталіцы на бягучы год распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі з улікам эканамічнай сітуацыі, якая складваецца. Бюджэтная палітыка будзе накіравана на забеспячэнне збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, узмацненне сацыяльнай арыентаванасці расходаў, аптымізацыю структуры дзяржаўнай пазыкі, а таксама канцэнтрацыю бюджэтных сродкаў на кірунках, якія забяспечваюць дасягненні стратэгічных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. 


Фота: pixabay.com

Як паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла НІЖЭВІЧ, падчас падрыхтоўкі Закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год» разглядаліся шматлікія сцэнарыі развіцця эканомікі ў гэтым годзе. «Улічваўся ўплыў санкцыйнага ціску, узаемаадносіны, якія сёння выбудоўваюцца з Захадам, — адзначыла дэпутат. — Акрамя таго, мелася на ўвазе і ўзмацненне экспартнага патэнцыялу, і арыенціроўка рынку ў нашым традыцыйным кірунку — Расійская Федэрацыя, краіны Азіі, Кітай. Пры фарміраванні бюджэту ў аснову сцэнарыя ўзялі інэрцыйнае развіццё эканомікі: гэта значыць, што тэмпы росту валавага ўнутранага прадукта некалькі ніжэйшыя, чым закладзеныя ў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2022 год. Гэта зроблена з той мэтай, каб на працягу года нам не прыйшлося рабіць секвестр для таго, каб усе арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту, маглі спланаваць сваю дзейнасць і рытмічна атрымліваць асігнаванні». 

У межах выканання праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2025 года пастаўлена задача па павышэнні заробкаў бюджэтнікаў. «Вядома, мы не маглі адысці ад тых падыходаў і параметраў, закладзеных у тым ліку і на 2022 год, таму ўсе пытанні, якія датычацца аплаты працы, прадугледжаныя як за кошт базавай стаўкі, так і за кошт дадатковых стымулюючых выплат, а таксама захоўвання механізму надбавак медыцынскім работнікам, — удакладніла Людміла Ніжэвіч. — Больш таго, будзе створаны рэзервовы фонд Прэзідэнта, якія таксама будзе акумуляваць сродкі для выканання мерапрыемстваў, запланаваных па росту заробкаў і па рэалізацыі дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Што датычыцца іншых расходаў на ажыццяўленне бягучай дзейнасці бюджэтных арганізацый, яны закладзены з улікам мінімальнай патрэбы, каб забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне нашых бюджэтных арганізацый». 

Парламентарый акцэнтавала ўвагу на сур’ёзным падыходзе да пытанняў пагашэння дзяржаўнай пазыкі. «Гэта вельмі важны параметр для краіны, для захавання нашай эканамічнай бяспекі, — падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. — Таму ўсё, што датычыцца дзяржаўнай пазыкі, аб’ём сродкаў, закладзены ў бюджэт, дазваляе выканаць свае абавязацельствы ва ўстаноўленыя тэрміны». 

Бюджэт захавае сваю поўную сацыяльную накіраванасць. З выдзеленага фінансавання 40 % пойдзе на далейшае развіццё амбулаторнай службы, уключаючы хуткую медыцынскую дапамогу. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана АДЗІНЦОВА падкрэсліла, што кожны, хто звяртаецца па першасную меддапамогу, атрымлівае і будзе атрымліваць яе якасна. Дэпутат заўважыла, што недахопы бюджэту ніякім чынам не адаб’юцца на аказанні меддапамогі — пры неабходнасці сродкі на медыцыну будуць паступаць з рэзервовага фонду.

Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2022 год прагназуюцца ў суме Br27,8 млрд. У рэспубліканскі бюджэт прадугледжана ўключыць сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: фондаў нацыянальнага развіцця, рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду, рэспубліканскага дарожнага фонду, рэспубліканскага фонду ўніверсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі, а таксама рэспубліканскага фонду грамадзянскай авіяцыі. Асноўнымі крыніцамі паступлення даходаў у рэспубліканскі бюджэт сёлета з’яўляюцца падатак на дабаўлены кошт, падатак на прыбытак, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці. Што датычыцца расходаў, захаваецца іх сацыяльная накіраванасць. Значную частку бюджэту складуць расходы на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, іншых выплат, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Акрамя таго, бюджэтнае фінансаванне дазволіць забяспечыць стабільнае функцыянаванне сістэм адукацыі і аховы здароўя. 

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.