Вы тут

Мільянеры папрасілі браць з іх больш падаткаў


Група звышбагатых людзей, якія называюць сябе «Патрыятычныя мільянеры», звярнулася з адкрытым пісьмом да Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Яны заклікалі да стварэння справядлівай падатковай сістэмы і папрасілі збіраць больш падаткаў з багатых, паведамляе Lenta.ru.


Мільянеры лічаць, што паўстаў «крызіс даверу» да міжнароднай фінансавай сістэмы. Яны назвалі няроўнасць адной з галоўных праблем, а цяперашнюю падатковую сістэму несправядлівай.

«Патрыятычныя мільянеры» лічаць, што доля капіталу звышбагатых людзей у выдатках на аднаўленне сусветнай эканомікі пасля пандэміі павінна быць значна больш, чым цяпер. «У апошнія два гады свет прайшоў праз велізарныя пакуты, але большасць з нас за час пандэміі стала багацей. Пры гэтым толькі нешматлікія з нас могуць сумленна сказаць, што плацяць справядлівыя падаткі», — адзначылі яны.

Сумарны стан дзесяці найбагацейшых людзей свету з сакавіка 2020 года павялічыўся ў два разы. Брытанскае аддзяленне «Патрыятычных мільянераў» падлічыла, што калі абкласці падаткам на багацце ў 2% штогод тых, хто мае больш за пяць мільёнаў даляраў, у 3%— тых, хто мае больш за 50 мільёнаў даляраў, і ў 5% — мільярдэраў, то можна збіраць дадаткова 2,5 трыльёна даляраў. На гэтыя грошы можна выцягнуць з беднасці 2,3 мільярда чалавек, а таксама вырабіць вакцыны ад каранавіруса для ўсяго свету.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.