Вы тут

Рунец: Удзел у рэферэндуме — абавязак кожнага, хто любіць сваю краіну


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах сёння, 23 лютага, прыняла ўдзел у датэрміновым галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.


— Удзел у рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь — абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны, — пераканана сенатар. — І, перш за ўсё, гэта адказнасць перад папярэднімі пакаленнямі беларусаў, якія вызвалялі яе ад нацысцкіх захопнікаў, самааддана працавалі на аднаўленні нашай цудоўнай Радзімы, гераічная памяць пра што замацаваная ў праекце абноўленага Асноўнага Закона.

Старшыня профільнай камісіі звяртае ўвагу, што гэта абавязак і перад цяперашнім маладым пакаленнем беларусаў — дзецьмі і ўнукамі — якім трэба будзе жыць, вучыцца, працаваць на карысць і росквіт сваёй краіны, будаваць яе будучыню.

— Менавіта таму мне як члену Канстытуцыйнай камісіі прыемна адзначыць, што ў праекце Асноўнага Закона знайшла сваё адлюстраванне абавязак дзяржавы ва ўсебаковай падтрымцы і духоўным, маральным, інтэлектуальным і фізічным развіцці моладзі, стварэнні неабходных умоў для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах грамадства, — падкрэсліла Таццяна Рунец.

Сенатар таксама адзначыла, што галасуючы за абноўлены праект Асноўнага Закона, мы галасуем і за дабрабыт будучых пакаленняў беларусаў, якім абавязаныя пакінуць у спадчыну прыгожую, квітнеючую і стваральную краіну.

У сталічнай гімназіі парламентарый акрамя ўдзелу ў датэрміновым галасаванні азнаёмілася з арганізацыяй работы трох участкаў для галасавання, якія размешчаны ў будынку ўстановы адукацыі. Старшыні, члены ўчастковай камісіі і назіральнікі праінфармавалі сенатара аб ходзе датэрміновага галасавання.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.