Вы тут

Мінфін: прымаць рашэнне аб павышэнні падаткаў у дадзены момант немэтазгодна


Прымаць рашэнне аб павышэнні падаткаў у дадзены момант немэтазгодна. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, паведамляе БелТА.


«Прымаць рашэнне аб павышэнні падаткаў, лічу, у дадзены момант немэтазгодна. Таму што гэта пэўным чынам дзесьці супярэчыць тым падыходам па падтрымцы эканомікі, якія цяпер патрэбныя. У нас быў паказчык на пяцігодку 26% падатковая нагрузка, сёння яна 24%. У прынцыпе, тыя разлікі, з якіх мы зыходзілі, што нам трэба каля 26%, таму, калі будзем пачынаць новы бюджэтны цыкл, трэба глядзець. Можа быць, нейкія плацяжы трэба перафарматаваць, можа быць, і падняць. Некаторыя, упэўнены, у гэтых умовах, можа быць, трэба і паменшыць», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Па словах міністра, падаходны падатак трэба пакінуць як ёсць. «Там ёсць іншыя рэчы, якія абцяжарваюць. Напрыклад, усе хочуць інвестыцыйныя вылікі па падатку на прыбытак. Купіў машыну і абсталяванне — 100% аднёс гэта на выдаткі. Напэўна, гэта лагічна. Але чымсьці гэта трэба кампенсаваць. Таму ў гэтых умовах трэба глядзець і ўсё ўзважваць», — канстатаваў ён.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.