Вы тут

Самы стары арган Беларусі будзе гучаць у Гродне


Гродзенскі францысканскі касцёл прыняў Вялікі фестываль арганнай музыкі, які праходзіць у розных гарадах Беларусі з чэрвеня да верасня. Гэта будуць першыя за доўгі час і бясплатныя для слухачоў канцэрты на працягу сямі чацвяргоў запар.


Адкрыла Ars Magna Organi у Гродне Кацярына Іванова з Віцебска. У наступны чацверг, 30 чэрвеня, у 19.30 на аргане будзе іграць Калініка Мядзведзева з Мінска.

Таксама ў праграме: 

  • 7 ліпеня, 19.30 — Ірына Разанава (Санкт-Пецярбург) — арган і Васіль Мельнікаў (Любляны) — скрыпка.
  • 14 ліпеня, 19.30 — Інна Шпілеўская (Наваполацк).
  • 21 ліпеня, 19.30 — Ганна Горбач (Мінск).
  • 28 ліпеня, 19.30 — Анастасія Скідзельнікава (Масква).
  • 4 жніўня, 19.30 — Канстанцін Воласнаў (Масква).

Трэба заўважыць, што арган у францысканскім касцёле ў Гродне лічыцца ледзь не самым старым у Беларусі. Незвычайны інструмент на дванаццаць галасоў вырабіў у 1750 годзе Мацей Краеўскі па фундацыі Канстанцыі Міхаліны Лазавой. 

Арган некалькі разоў перабудоўвалі — у 1884 і 1988 гадах — але пярэдні бок аргана і частку труб захавалі з 1750 года. Апошні грунтоўны рамонт інструмента адбыўся восем год таму. 

Яшчэ тры канцэрты арганнай музыкі адбудуцца ў Гродне ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Курчатава, 41, дзе устаноўлены сучасны электронны арган.

  • 3 верасня, 20.00 — Калініка Мядзведзева (Мінск) — арган, Анастасія Турчанінава (Мінск) — скрыпка.
  • 10 верасня, 20:00 — Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск) — арган, Аляксандра Палятаева (Віцебск) — флейта.
  • 17 верасня, 20.00 — Ганна Горбач (Мінск).

Напамінаем, што ўваход на ўсе канцэрты бясплатны.

Дарэчы, усяго ў рамках Рэспубліканскага фестывалю Аrs Magna Organi («Вялікае мастацтва аргана») у 2022 годзе запланавана 54 выступленні ў 12 гарадах Беларусі. 

Канцэрты будуць выконвацца на шасці гістарычных арганах: касцёлы ў Пінску, Мядзведзічах, Гродне (францысканскі), Мсцібаве, Лідзе (Фара), Ваўкалаце, на двух сучасных арганах у Віцебскай філармоніі і касцёле ў Мёрах, а таксама на двух перанесеных — у касцёлах у Лельчыцах і Магілёве. Запрацуюць таксама электронныя арганы ў гродзенскім касцёле на Дзевятоўцы і ў касцёле ў Наваполацку.

У фестывалі возьмуць удзел арганісты з Беларусі і Расіі.

Аліса СКІБА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.