Вы тут

Клопаты літаратараў


У фарматах анлайн і афлайн адбылося пасяджэнне Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі. 


Пачалася сустрэча з віншавання Мікалая Чаргінца з прысваеннем звання «Народны пісьменнік Беларусі». Пасля чаго Ганаровы старшыня СПБ уручыў пасведчанні літаратарам, нядаўна прынятым у шэрагі суполкі. 

Першым пытаннем разглядаўся прыём у члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Прысутныя адзінагалосна падтрымалі ўступленне ў арганізацыю Аляксандра Радзькова і Вольгі Рацэвіч. Зацвярджэнне камісій па літаратурнай спадчыне Міколы Мятліцкага і Міколы Калінковіча стала працягам работы Прэзідыума. Дакладчыкам па першай з іх выступіў Міхась Пазнякоў, які агучыў асноўныя моманты ў рабоце камісіі, а таксама прозвішчы тых, хто будзе працаваць у яе складзе. Старшынёй зацвердзілі Міхася Пазнякова. Аднымі з першых мерапрыемстваў у планах па ўшанаванні памяці паэта ён назваў усталяванне мемарыяльнай дошкі на вуліцы Каліноўскага, дзе жыў М. Мятліцкі; правядзенне вечара яго памяці; унясенне прапановы аб наданні імя паэта адной з вуліц Хойнікаў, яго малой радзімы, і адной з бібліятэк гэтага горада або Хойніцкага раёна; заснаванне паэтычнага конкурсу імя М. Мятліцкага.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч выступіла як дакладчык па мемарыялізацыі творчай спадчыны Міколы Калінковіча. Яна зазначыла, што Брэсцкае абласное аддзяленне падтрымала ініцыятыву краязнаўцы Таццяны Канапацкай. У якасці старшыні камісіі прапанавалі Сяргея Трахімёнка, сакратара — Таццяну Канапацкую. Быў агучаны грунтоўны план мерапрыемстваў. 

З мэтай кансалідацыі творчай моладзі для больш плённай і эфектыўнай работы па папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры была вынесена прапанова стварыць пры грамадскім аб’яднанні Савет па рабоце з моладдзю, які ўзначаліць пісьменніца Ганна Чыж-Літаш. 

Адбыліся таксама выбары кіраўнікоў секцый паэзіі, прозы і мастацкага перакладу. Імі сталі адпаведна Віктар Шніп, Алесь Бадак і Іван Чарота.

Мая РЫСЬ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.