Вы тут

Як дзіцячая пісьменніца зацікаўлівае маленькага чытача


Ці выпадаў вам шанец калі-небудзь сустрэцца з сапраўднай кніжнай феяй? У нас была такая магчымасць і, зразумела, мы не маглі яе ўпусціць.


27 ліпеня ў «Кніжным клубе пісьменнікаў» адбылася сустрэча чытачоў з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярынай Хадасевіч-Лісавой. Падчас прэзентацыі пісьменніца таямніча звярнулася да дзяцей:

— Ці ведалі вы, што я кніжная фея? Я жыву ў сваіх кніжках і, калі дзеці чытаюць, я стаю побач і назіраю. Калі бачу, што мае творы падабаюцца, я вельмі радуюся.

Цікава тое, што на мерапрыемстве прысутнічала дзяўчынка Улада (гераіня з серыі кніг пра Вухуціка). Але хто такі гэты Вухуцік? Пісьменніца хутка дала адказ: «Гэта іншапланетны хлопчык, які аднойчы трапіў у страшэнную касмічную буру і прыляцеў на Зямлю. А ўратавала яго дзяўчынка Улада. Менавіта яна расказала гэту гісторыю, а мне засталося толькі запісаць». Прыгоды герояў разгарнуліся на дзве часткі «Вухуцік» і «Палёт на Вухуцію». Да таго ж, да выхаду рыхтуецца трэцяя кніга «Вухуцік і яго таямніцы».

Таксама на мерапрыемстве прысутнічала мастачка Вольга Лапіна, якая праілюстравала кнігі пра Вухуціка і Падабайку. 

Зацікавіла дзяцей кніжка «Жахліўчык». Што ж у ёй такога незвычайнага? На вокладцы мы бачым подпіс «Гісторыя для хлопчыкаў (дзяўчынкам чытаць з адваротнага боку)». Справа ў тым, што кніга складаецца з двух жахлівых гісторый, якія пачынаюцца з розных бакоў і заканчваюцца пасярэдзіне настольнай гульнёй. Па словах пісьменніцы, хто пераможа ў ёй, той ніколі нічога не будзе баяцца. 

Дзяўчынка Улада разам з Вухуцікам.

Акрамя таго, Кацярына Хадасевіч-Лісавая паведаміла, што на радасць аматарам страшных казак зусім хутка ў Выдавецкім доме «Звязда» выйдзе кніга «Гаспадыня ліловага цмока і помста змрочнага птаха». Пісьменніца прадэманстравала, як будзе выглядаць галоўны герой і запэўніла, што позірк птаха можа загіпнатазаваць.

Трэба адзначыць, што на сустрэчы, акрамя дзяцей і іх бацькоў, прысутнічалі маладыя настаўніцы з Віцебска. Яны прыйшлі спецыяльна, каб пазнаёміцца з пісьменіцай і набыць кнігі для сябе і сваіх будучых вучняў.

Мастачка Вольга Лапіна.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.