Вы тут

У Індыі выявілі новы варыянт штаму амікрон


Эпідэміёлагі з Індыі знайшлі новы, больш заразны варыянт штаму каранавіруса амікрон. Пра гэта распавёў дырэктар і галоўны ўрач адной з найстарэйшых дзяржаўных бальніц індыйскай сталіцы Lok Nayak Сурэш Кумар, перадае РИА Новости.


Наяўнасць раней невядомай разнавіднасці штаму амікрон ВА-2.75 пацвердзілі лабараторна, калі праводзілі даследаванне 90 тэстаў, атрыманых ад жыхароў Дэлі. Папярэднія аналізы паказваюць, што новы варыянт амікрону больш вірулентны і значна заразней яго папярэдніх падвідаў. Ён здольны больш актыўна пранікаць у арганізмы людзей і абыходзіць антыцелы, якія чалавек выпрацаваў пасля перанесенай хваробы ці вакцынацыі. Акрамя таго, у гэтага падвіда амікрону назіраецца высокая хуткасць распаўсюджвання.

Індыйскі ўрач акцэнтаваў увагу на тым, што гэты варыянт віруса ўжо сустракаецца ў многіх краінах свету, пры гэтым хвароба працякае не цяжэй, чым пры заражэнні іншымі варыянтамі мікрону. Аднак у зоне рызыкі па-ранейшаму аказваюцца людзі пажылога ўзросту, а таксама тыя, у каго ёсць хранічныя захворванні. Гэтыя асобы могуць пераносіць хваробу ў цяжкай форме.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.