Вы тут

Раман «101 спатканне, альбо Дзённік свабоднай жанчыны» выходзіць у ВД «Звязда»


Ганну Чыж-Літаш добра ведаюць як ваеннага журналіста, якая працуе на тэлебачанні. Але яна, падпалкоўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, яшчэ і піша мастацкія кнігі. У іх ёсць свой чытач. Часцей — гэта жанчыны. Навінка — раман «101 спатканне, альбо Дзённік свабоднай жанчыны» днямі выходзіць у свет у Выдавецкім доме «Звязда». 


Вось — першыя сказы з рамана: «Чатыры гады я засыпаю адна.

Чатыры гады я гатую вячэру толькі для сябе і дачкі. 

Чатыры гады я разбіваю сэрца, поўзаю на каленях, збіраючы яго аскепкі, склейваю і зноў адкрываю мужчынам. 

Чатыры гады я вяртаюся позна ўвечары дахаты, а ў маіх вокнах не гарыць святло. Яны чорныя, як мае вочы. Яны бессаромна крычаць на ўвесь двор, што тут жыве адзінокая жанчына...»

Пра што новая кніга маладой пісьменніцы? Зразумела, што пра жанчыну. Пра тую жанчыну, якая прагне, чакае каханне. І пра мужчын, якія прыходзілі ў яе жыццё, прымушалі плакаць, усміхацца, сумаваць, не спаць, расчароўвацца. Яны, мужчыны, змянялі яе, рабілі іншай. І нават не важна, як лічыць галоўная гераіня, колькі часу яна ішла побач з імі: мінуты, гадзіны ці месяцы... Кожны з’яўляўся зусім не выпадкова... 

«101 спатканне, альбо Дзённік свабоднай жанчыны» — гэта кніга, у якой ідзе шчырая, адкрытая размова пра многія складаныя рэчы. Гэтая кніга, у чым і пераканана Ганна Чыж-Літаш, — рука падтрымкі і плячо кожнаму цудоўнаму стварэнню. 

Наклад кнігі — 1500 асобнікаў. Набыць «101 спатканне...» можна будзе найперш у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.