Вы тут

Кабінет перадабортнага кансультавання адкрылі ў 5-й брэсцкай паліклініцы


На базе Брэсцкай паліклінікі № 5, самай новай у горадзе, пачаў работу кабінет перадабортнага кансультавання. Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст па акушэрству і генікалогіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама Эдуард Мішчук.


Фота аўтара

Паводле яго інфармацыі, сістэма работы па перадабортнаму кансультаванню пачала рэалізоўвацца на Брэстчыне з 2015 года. За гэты перыяд у выніку адказаў жанчын ад абортаў ўдалося захаваць больш за 3400 жыццяў. Лічба сведчыць аб высокай эфектыўнасці перадабортнага кансультавання. 

— Зараз ва ўсіх установах аховы здароўя вядзецца актыўная работа па папярэджанні непажаданай цяжарнасці, — гаворыць Эдуард Іванавіч. — Жанчына павінна ведаць, што яна можа разлічваць на дапамогу ў любой крызіснай сітуацыі. У кожным такім кабінеце працуе псіхолаг. Псіхалагічная дапамога найважнейшая ў час, калі жанчына аказваецца перад цяжкім выбарам. 

Кіраўнік аддзела па рабоце з моладдзю Брэсцкай епархіі (менавіта з яе дапамогай і быў адкрыты гэты кабінет) святар Павел Рамановіч падкрэсліў, што царква заўсёды гатова аказаць духоўную і гуманітарную падтрымку будучай маці. 

Кабінет перадабортнага кансультавання размешчаны на першым паверсе паліклінікі. Запісацца на кансультацыю можна па тэлефоне ў рэгістратуры альбо праз сайт. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.