Вы тут

Закон забароніць падлеткам шкодныя прыхільнасці


За апошнія 10 гадоў падлеткавая злачыннасць знізілася амаль на 35 працэнтаў. Галоўным чынам няпоўнагадовыя ўчыняюць крадзяжы. Аднак усё часцей яны пачалі здзяйсняць злачынствы, на якія раней ішлі толькі дарослыя. Гэта незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі і наркотыкаў, а таксама злачынствы ў галіне высокіх тэхналогій.

Як паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, негатыўныя фактары ў сямейнай галіне — галоўная прычына крымінальных паводзін няпоўнагадовых. Сёлета выяўлена амаль 8 тысяч падлеткаў, якія пражываюць і выхоўваюцца ў неспрыяльных умовах. Праблемы алкагалізацыі і наркатызацыі ў моладзевым асяродку толькі абвастраюцца. Пры гэтым назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да амаладжэння спажыўцоў спіртнога і наркотыкаў. За парушэнне антыалкагольнага заканадаўства сёлета зафіксавана амаль 5 тысяч няпоўнагадовых. Яшчэ 3,5 тысячы дарослых набывалі ім алкагольныя напоі або ўцягвалі ва ўжыванне, а 809 прадаўцоў рэалізавалі спіртное падлеткам.

МУС прапануе прадугледзець у Законе "Аб правах дзіцяці" норму, якая б забараняла асобам ва ўзросце да 18 гадоў курыць, ужываць алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, наркотыкі, псіхатропныя рэчывы і аналагі, а ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях увесці адказнасць бацькоў за такія дзеянні дзяцей. Прапануецца замацаваць на заканадаўчым узроўні правядзенне абавязковага тэсціравання навучэнцаў устаноў адукацыі на ўжыванне алкаголю і наркотыкаў. У Міністэрстве ўнутраных спраў робяць акцэнт на тым, каб не дапусціць фармалізму ў падобных пытаннях і сур'ёзна аналізаваць прычыны яго ўзнікнення.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.