Вы тут

На сацыяльным жыллі грошай не заробіш


У рэдакцыю звярнулася спадарыня Маргарыта, якая разам з мужам-інвалідам жыве ў двухпакаёвай сацыяльнай кватэры. У яе было даволі далікатнае пытанне наконт жылля. У свой час гэтую кватэру яны атрымалі на траіх чалавек, бо разам з імі жыў сын. Цяпер сын пераехаў жыць у другое месца. Зразумела, што грошай у сям'і пенсіянераў не хапае. Ці маюць яны права, на нейкіх умовах, здаць адзін пакой студэнтам? — цікавіцца жанчына.

Калі ўлічваць толькі эмоцыі і фінансавае становішча сям'і, то падтрымаць спадарыню Маргарыту можна, аднак… Згодна з арт. 40 Жыллёвага кодэкса Беларусі, наймальнік ці член арганізацыі забудоўшчыкаў па ўзаемнай згодзе з іншымі дарослымі членамі іх сем'яў, якія пражываюць з імі, а таксама ўласнік жылога памяшкання, могуць дазволіць часовае пражыванне ў жылым памяшканні, якое знаходзіцца ў іх карыстанні або ўласнасці, іншым грамадзянам без збірання платы за пражыванне. Часовымі жыхарамі могуць быць як асобы, якія пражываюць у гэтым населеным пункце, так і грамадзяне, якія прыехалі з іншых месцаў.

З атрыманнем прыбытку ад падобнай арэнды сітуацыя крыху іншая. Так, згодна з пунктам 60 Палажэння аб парадку ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду не падлягаюць прыватызацыі, абмену, падзелу і здачы па дагаворы паднайма. Атрымліваецца, што здаць пакой іншым людзям магчыма — вось толькі грошы браць за гэта нельга.

Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.