Вы тут

Сяр­гей МАС­КЕ­ВІЧ: «Ад сва­іх абя­цан­няў мы не ад­маў­ля­ем­ся»


За­ра­бот­ная пла­та пе­да­го­гаў бу­дзе па­вы­шац­ца пры з'яў­лен­ні рэ­аль­ных маг­чы­мас­цяў у эка­но­мі­цы кра­і­ны. Пра гэ­та прад­стаў­ні­кам СМІ за­явіў мі­ністр аду­ка­цыі на­шай кра­і­ны Сяр­гей Мас­ке­віч.

Жур­на­ліс­ты на­га­да­лі кі­раў­ні­ку аду­ка­цый­най га­лі­ны пра абя­цан­не па­вы­сіць у но­вым го­дзе за­роб­кі ра­бот­ні­кам сіс­тэ­мы да­школь­най аду­ка­цыі. Ме­на­ві­та ў да­школь­най аду­ка­цыі скла­ла­ся апош­нім ча­сам са­мая на­пру­жа­ная кад­ра­вая сі­ту­а­цыя, у тым лі­ку і з-за над­звы­чай ніз­кіх за­роб­каў. З 1 лі­пе­ня 2013 го­да та­рыф­ныя стаў­кі вы­ха­валь­ні­каў бы­лі па­вы­ша­ны на 25%, а па­моч­ні­каў вы­ха­валь­ні­каў — на 10%, што пры­вя­ло да рос­ту рэ­аль­ных за­роб­каў вы­ха­валь­ні­каў у ся­рэд­нім толь­кі на 12-13% (да 2,6-2,7 млн руб­лёў), а па­моч­ні­каў вы­ха­валь­ні­каў — на 7% (да 1,5 млн руб­лёў). Та­кім чы­нам, за­ра­бот­ная пла­та вы­ха­валь­ні­каў і па­моч­ні­каў вы­ха­валь­ні­каў па-ра­ней­ша­му за­ста­ец­ца зу­сім не­вы­со­кай, а па ас­тат­ніх ка­тэ­го­ры­ях ра­бот­ні­каў да­школь­ных уста­ноў яна ўво­гу­ле не пе­ра­гля­да­ла­ся.

— Ад абя­цан­няў і ра­шэн­няў, што пры­ма­лі­ся, мы не ады­хо­дзі­лі, — за­пэў­ніў жур­на­ліс­таў Сяр­гей Мас­ке­віч. — Апе­ра­тыў­на, пас­ля з'яў­лен­ня За­ко­на аб бюд­жэ­це на 2014 год, па­чаў рых­та­вац­ца цэ­лы па­кет нар­ма­тыў­на-пра­ва­вых ак­таў, якія бу­дуць сты­му­ля­ваць і рэ­гу­ля­ваць пы­тан­ні па­вы­шэн­ня за­ра­бот­най пла­ты ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі. Трэ­ба кан­чат­ко­ва ўзва­жыць усе рэ­сур­сы, якія мы ма­ем на гэ­ты год. І я ўпэў­не­ны, што ўсе абя­цан­ні бу­дуць вы­ка­на­ны.

На­га­да­ем, што на­пры­кан­цы снеж­ня ЦК Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі на­кі­ра­ваў у Са­вет Мі­ніст­раў афі­цый­ны зва­рот з прось­бай звяр­нуць ува­гу на тры­вож­ную сі­ту­а­цыю, якая скла­ла­ся ў аду­ка­цый­най га­лі­не. Па­вы­шэн­не з 1 ве­рас­ня 2013 го­да та­рыф­ных ста­вак пе­да­га­гіч­ным ра­бот­ні­кам на 25%, якое ад­бы­ло­ся ад­на­ча­со­ва з па­ве­лі­чэн­нем нор­маў пе­да­га­гіч­най на­груз­кі, фак­тыч­на толь­кі кам­пен­са­ва­ла рост пе­да­га­гіч­най на­груз­кі.

Су­ад­но­сі­ны ўзроў­ню ся­рэд­ня­ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты ра­бот­ні­каў сіс­тэ­мы аду­ка­цыі да ўзроў­ню за­роб­каў у пра­мыс­ло­вас­ці скла­лі ў Бе­ла­ру­сі за сту­дзень—каст­рыч­нік 2013 го­да 60,1%.

Сён­ня ўсіх пе­да­го­гаў ці­ка­віць, ці бу­дзе пе­ра­гле­джа­ны па­мер над­ба­вак за ква­лі­фі­ка­цый­ныя ка­тэ­го­рыі і ці ста­не роз­ні­ца ў над­баў­ках за пер­шую, дру­гую і вы­шэй­шую ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю больш іс­тот­най, каб ма­ты­ва­ваць пе­да­го­гаў да пра­фе­сій­на­га раз­віц­ця і, ад­па­вед­на, якас­ці іх ра­бо­ты.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.