Праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі прынята рашэнне аб прыпыненні з 3 лютага 2014 года тэрмінам на 1 год дзеяння ліцэнзіі ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы ажыццяўлення банкаўскіх аперацый па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на рахункі і ва ўклады (дэпазіты), паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
Рашэнне прынята па выніках комплекснай праверкі ў сувязі з невыкананнем банкам шэрагу патрабаванняў банкаўскага заканадаўства. Гэта не прывядзе да ўзнікнення ў банка абавязацельстваў па датэрміновым вяртанні сродкаў фізічным асобам па раней заключаных дагаворах. Па памеры актываў ІнтэрПэйБанк займае 27-е месца ў банкаўскай сістэме краіны. Доля актываў банка ў банкаўскай сістэме неістотная і на 1 студзеня складала 0,08%, а аб'ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб — 4 млрд рублёў.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».