Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес падпісаў закон, які дазваляе ваенным збіваць над тэрыторыяй краіны самалёты, якія выкарыстоўваюцца злачынцамі для перавозкі наркотыкаў.
Да цяперашняга моманту Балівія заставалася адзінай краінай рэгіёну, у якой не было закона, які гарантуе бяспеку паветранай прасторы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў некаторых частках краіны наркагандляры беспакарана выкарыстоўваюць невялікія самалёты для перавозкі сваіх грузаў. "Цяпер жа дзякуючы гэтаму закону мы будзем мець інструмент, які дазволіць палепшыць барацьбу з незаконным абаротам наркотыкаў" , - распавёў Маралес.
Прэзідэнт Балівіі адзначыў, што для абароны сваёй паветранай прасторы Балівія мае патрэбу ў радарах. "Мы вядзем перамовы з краінамі, якія могуць перадаць нам падобныя тэхналогіі, - сказаў ён. - Гэта вельмі важна не толькі з пункту гледжання барацьбы з наркагандлем , але і аховы суверэнітэту нацыянальнай тэрыторыі".
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.