Вы тут

Студэнцкія крамзолі — на міжнародны ўзровень!


Бе­ла­русь упер­шы­ню ўзя­ла ўдзел у між­на­род­ным кон­кур­се сту­дэнц­кай крам­за­ні­ны

Rеd Bull Dооdlе Аrt — гэ­та кон­курс на леп­шыя ма­люн­кі ся­род мо­ла­дзі, якія бы­лі ство­ра­ны на лек­цы­ях руч­кай або алоў­кам. Але ця­пер не­пры­зна­ныя ге­ніі, якія ра­ней бы­лі вы­му­ша­ны ха­ваць сваю гра­фі­ку ў кан­спек­тах або па­кі­даць ма­люн­кі на ста­лах у ву­чэб­ных аў­ды­то­ры­ях без под­пі­су (каб па­збег­нуць па­ка­ран­ня), атры­ма­лі маг­чы­масць вы­ста­віць сваё мас­тац­тва на ўсе­агуль­ны агляд.

5-13

Сё­ле­та ў пра­ек­це ўзя­лі ўдзел ка­ля 40 кра­ін і больш як 40 ты­сяч удзель­ні­каў. Бе­ла­ру­сы за­гру­зі­лі на афі­цый­ны сайт кон­кур­су ка­ля сот­ні сва­іх ра­бот. Па­дзя­ліц­ца сва­ім «шэ­дэў­рам» мог лю­бы сту­дэнт, які пры­звы­ча­іў­ся ба­віць час на лек­цы­ях за ма­ля­ван­нем.

Най­леп­шыя ра­бо­ты, вы­бра­ныя па вы­ні­ках га­ла­са­ван­ня ў са­цы­яль­ных сет­ках, бы­лі прад­стаў­ле­ны на ад­на­дзён­най на­цы­я­наль­най вы­ста­ве, дзе лю­бы госць меў маг­чы­масць да­лу­чыц­ца да ства­рэн­ня вя­ліз­на­га «ка­лек­тыў­на­га дуд­ла», а так­са­ма паў­дзель­ні­чаць у ін­шых мас­тац­кіх кон­кур­сах, та­кіх, на­прык­лад, як дудл-біт­ва.

5-14

Фі­нал між­на­род­на­га кон­кур­су Rеd Bull Dооdlе Аrt прай­шоў у Кей­пта­у­не, ку­ды ад Бе­ла­ру­сі па­ля­це­ла фан­та­зій­ная ра­бо­та Яны Ма­зур­ке­віч. Да­рэ­чы, кон­курс пра­во­дзіў­ся ўжо сё­мы раз, але гла­баль­ная вы­ста­ва ра­бот-пе­ра­мож­цаў ад кож­най кра­і­ны бы­ла ар­га­ні­за­ва­на ў су­свет­най ста­лі­цы ды­зай­ну ўпер­шы­ню. А пе­ра­мо­га сё­ле­та да­ста­ла­ся прад­стаў­ні­ку Ін­дыі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.