Вы тут

Дзяржаўнае — гэта адно...


У апош­ні час вель­мі шмат раз­моў пра арэнд­нае жыл­лё. Чуў, у пры­ват­нас­ці, што тым, хто пра­жы­вае ў ім, да­вя­дзец­ца больш пла­ціць за элект­рыч­насць, за ка­му­наль­ныя па­слу­гі... А вось якія да­мы ад­но­сяц­ца да так зва­ных арэнд­ных, а якія не, — ін­фар­ма­цыі ма­ла. Узяць хоць бы мя­не: жы­ву ў баць­коў­скім до­ме, тут жа на­ра­дзіў­ся і вы­рас, ад­нак пас­ля смер­ці гас­па­да­роў дом на ся­бе не афарм­ляў. Дык ці не ста­не і ён арэнд­ным? Па­тлу­мач­це.

Фё­дар МІ­КІ­ЦЮК, Жыт­ка­віц­кі ра­ён.

У ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам, да жы­лых па­мяш­кан­няў, якія ў ліс­це на­зы­ва­юц­ца арэнд­ны­мі, ад­но­сяц­ца толь­кі што па­бу­да­ва­ныя аль­бо пе­ра­ве­дзе­ныя (у пры­ват­нас­ці, са служ­бо­вых) жы­лыя па­мяш­кан­ні ка­мер­цый­на­га вы­ка­ры­стан­ня дзяр­жаў­на­га жыл­лё­ва­га фон­ду.

Пе­ра­вод за­се­ле­ных жы­лых па­мяш­кан­няў (ін­ды­ві­ду­аль­ных жы­лых да­моў і ква­тэр у шмат­ква­тэр­ных да­мах) пры­ват­на­га жыл­лё­ва­га фон­ду гра­ма­дзян у склад жы­лых па­мяш­кан­няў ка­мер­цый­на­га вы­ка­ры­стан­ня дзяр­жаў­на­га жыл­лё­ва­га фон­ду за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі не пра­ду­гле­джа­ны.

Што да­ты­чыц­ца афарм­лен­ня пра­ва ўлас­нас­ці на ін­ды­ві­ду­аль­ны жы­лы дом, які пе­рай­шоў у ва­ло­дан­не і ка­ры­стан­не па спад­чы­не пас­ля смер­ці баць­коў, то яно афарм­ля­ец­ца ва ўста­ноў­ле­ным па­рад­ку.

Вік­тар САВІЦКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.