Вы тут

«Вечная вясна» Вольгі Данілавай


На ча­со­пі­сы Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» ма­гі­лёў­скія чы­та­чы на­ват зай­ма­юць чар­гу

Дэ­бют­ную кні­гу вер­шаў паэ­тэ­сы са Шкло­ўшчы­ны Воль­гі Да­ні­ла­вай прад­ста­віў на ня­даў­няй су­стрэ­чы ў Ма­гі­лё­ве рэ­дак­тар ад­дзе­ла лі­та­ра­тур­на-мас­тац­ка­га ча­со­пі­са «По­лы­мя» Раг­нед Ма­ла­хоў­скі. Пры гэ­тым ён пад­крэс­ліў, што ў та­ле­на­ві­тых аў­та­раў заў­сё­ды ёсць шанц знай­сці сваё мес­ца на ста­рон­ках вы­дан­ня.

Ра­зам з Ула­дзі­мі­рам Маз­го, на­мес­ні­кам рэ­дак­та­ра ча­со­пі­са «Нё­ман», Раг­нед Ма­ла­хоў­скі пры­няў удзел у се­мі­на­ры ды­рэк­та­раў біб­лі­я­тэч­ных се­так воб­лас­ці, які пра­хо­дзіў на ба­зе Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной біб­лі­я­тэ­кі імя У. Ле­ні­на. Прад­стаў­ні­коў абод­вух ча­со­пі­саў су­стрэ­лі, як доб­рых зна­ё­мых, чыя твор­часць на Ма­гі­лёў­шчы­не вя­до­ма і за­па­тра­ба­ва­на. Пісь­мен­ні­кі на­га­да­лі пра тое, на­коль­кі цес­на вы­дан­ні су­пра­цоў­ні­ча­юць з па­чы­на­ю­чы­мі лі­та­ра­та­ра­мі і му­зы­кан­та­мі, а так­са­ма за­чы­та­лі не­каль­кі кра­наль­ных вер­шаў са сва­іх збор­ні­каў.

Як ад­зна­чы­ла на­мес­нік ды­рэк­та­ра Ма­гі­лёў­скай га­рад­ской біб­лі­я­тэ­кі імя Кар­ла Марк­са Воль­га Вол­ка­ва, ча­со­пі­сы Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» ка­рыс­та­юц­ца ся­род чы­та­чоў вя­лі­кім по­пы­там. А на «По­лы­мя» і «Ма­ла­досць», якія мож­на ўзяць на аба­не­мен­це, на­ват іс­нуе чар­га.

— Ці­ка­васць да су­час­най бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры па­вя­ліч­ва­ец­ца, — па­ве­да­мі­ла Воль­га Ула­дзі­мі­ра­ўна. — Пры­чым не толь­кі ся­род мэ­та­на­кі­ра­ва­най аў­ды­то­рыі, якая со­чыць за лі­та­ра­тур­ны­мі тэн­дэн­цы­я­мі з пры­чы­ны сва­іх пра­фе­сій­ных аба­вяз­каў. Да­рэ­чы, ка­лі мы не­каль­кі год та­му пра­во­дзі­лі лі­та­ра­тур­ны кон­курс, у на­мі­на­цыі «За чы­тан­не бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры» пе­ра­мог ме­на­ві­та чы­тач «По­лы­мя».

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.