Вы тут

Учора, сёння, заўтра


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўпэўнены: краіна будзе і надалей паступальна развівацца.

19-12

19-12

Уладзімір ЧАРАВАЧ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве:

 

— Дзяржава развіваецца паступальна. Прывяду прыклад з маёй прафесійнай сферы. У пачатку 90-х гадоў у нас быў разгул злачыннасці, можна сказаць, жыццё вызначалі бандыцкія групіроўкі, іх дзеянні адрозніваліся асобай жорсткасцю. Успамінаю адзін жахлівы выпадак з маёй практыкі, калі даводзілася расследаваць справу па забойстве з расчляненнем трупа. Самае страшнае, што ў тыя гады такія здарэнні не былі адзінкавымі. Зараз, натуральна, такога няма, і паказчык злачыннасці кожны год зніжаецца, асабліва ў тым, што тычыцца цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Усё гэта вынік намаганняў улады.

Што да будучыні, то тэндэнцыя па зніжэнні ўзроўню злачыннасці будзе працягвацца. Тым больш што прычыны для здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў нівеліруюцца. Тады, у 90-я гады, эканоміка краіны была развалена, у магазінах былі пустыя прылаўкі — менавіта ў гэтых умовах выходзяць з ценю такія элементы і бяруць на сябе функцыі ўлады. Калі ж улада на месцы, калі яна абараняе інтарэсы людзей, то спрыяльнага клімату для фарміравання злачынных групіровак няма.

19-10

19-10

Алена ШАМАЛЬ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы:

 

— У пачатку 90-х я была зусім яшчэ юнай дзяўчынай, заканчвала школу. І тут разваліўся Саюз. На выпускны баль туфлі, сукенкі мы куплялі па талонах... Сёння ж кожная дзяўчына можа выбраць на свой густ усё, што жадае.

У тыя гады здавалася, што дзіцячыя садкі, школы, універсітэты проста разбураюцца. Ні на што не было грошай — ні на ацяпленне, ні на рамонт. Сёння ж усё прыведзена ў парадак. А якія спартыўныя залы ў сучасных школах — пра такія дваццаць гадоў таму ніхто нават і не марыў!

Сёння крызісная сітуацыя перажываецца складана, таму што мы многае можам сабе даволіць і ні ад чаго не хочацца адмаўляцца. Аднак важна вырашыць для сябе, што сапраўды важна, а з чым можна пачакаць. У любым выпадку крызіс рана ці позна скончыцца, і краіна будзе развівацца далей.

19-11

19-11

Вольга ПАЛІЦІКА, член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі:

 

— Якую галіну ні вазьмі, у любой мы прайшлі за апошнія дзесяцігоддзі вялікі шлях. Напрыклад, Дзяржкаммаёмасць — цяпер не трэба чакаць месяцамі афармлення даведак, усё робіцца вельмі хутка. Тое ж можна сказаць і ўвогуле наконт якасці здзяйснення дзяржавай сваіх функцый — укараненне службы «адно акно» вартае многага.

Што да матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва, то пра яго можна меркаваць па колькасці аўтамабіляў на вуліцах. На бытавым узроўні ў беларускіх сем'ях таксама ёсць шмат сучаснай тэхнікі, пра якую калісьці людзі нават і не чулі.

Інтэнсіўна развіваецца айчыннай харчовая прамысловасць — асобныя найменаванні нашай прадукцыі займаюць істотнае месца на сусветным рынку. Немалаважна і тое, што за гады свайго суверэнітэту наша краіна ўвайшла ў спіс касмічных дзяржаў. А з будаўніцтвам АЭС прамысловасць Беларусі выйдзе на новы ўзровень.

У той жа час трэба разумець, што свет мяняецца. Мы не можам спыніцца на дасягнутым, каб не страціць тое, што маем. У любым выпадку галоўнае для развіцця ў нас ёсць — гэта чалавечы патэнцыял.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.