Вы тут

Аўчынка вартая вырабу


У Лагойскім раёне, што на Міншчыне, замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Істэрн Шып» рэалізуе інвестыцыйны праект па будаўніцтве буйнога авечкагадоўчага комплексу на 10 тыс. галоў.


Асноўны статак будуць складаць аўцаматкі французскай мясной пароды іль-дэ-франс, што дазволіць атрымліваць за год да 470 тон бараніны ў жывой вазе, а таксама якасную воўну для патрэб прамысловасці.

— У перспектыве плануецца перапрацоўка мяса і яго пастаўка ў гандлёвыя сеткі, — адзначыў намеснік дырэктара кампаніі Вадзім Маршак. — Беларусы адвыклі ад бараніны, і мы маем намер прывучыць іх да спажывання гэтага прадукту, які ва ўсім свеце лічыцца адным з самых лепшых па якасці і засваяльнасці.

Спрадвеку ці не кожны вясковы жыхар меў на сваім падворку авечак. Статак не толькі карміў, але і апранаў і абуваў сям'ю: з воўны выраблялі валёнкі, з аўчыны шылі кажухі.

Яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя Беларусь практычна забяспечвала сябе баранінай, а лёгкую прамысловасць якаснай воўнай. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС большую частку пагалоўя давялося ліквідаваць, паколькі воўна жывёлы назапашвала радыенукліды. Цяпер вучоныя выпрацавалі новыя тэхналогіі, якія дазваляюць атрымліваць чыстую прадукцыю.

— Так што ўвод у дзеянне прадпрыемства павінен пасадзейнічаць аднаўленню цэлай галіны ў сельскай гаспадарцы, — лічыць Вадзім Маршак.

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.