Вы тут

Салодкае – на карысць


Удзельнікі школы маладога лідара “Белай Русі” наведалі адно з самых буйных прадпрыемстваў Мінска – “Камунарка”. Падчас яго студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта даведаліся пра асаблівасці вытворчага працэсу фабрыкі, грамадскую дзейнасць яе супрацоўнікаў і пра ўмовы працы моладзі.


-- Мы ставім перад сабой мэту падрыхтаваць маладога лідара, які, прыйшоўшы працаваць на прадпрыемства, будзе арганізоўваць грамадскую дзейнасць, а, можа, у будучым кіраваць, -- расказвае Аляксей СЕГАЛОВІЧ, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі Мінска РГА “Белая Русь”. – Таму мы запрашаем на такога кшталту сустрэчы студэнтаў, якія добра паказалі сабе ў вучобе альбо ў грамадскай працы. Гэта ад іх сыходзіла ініцыятыва наведаць прадпрыемства. 

Штодзень на прадпрыемстве ствараецца каля сотні тон салодкіх вырабаў. Пра гэта з гонарам і непрыхаванай радасцю кажа Таццяна САЙГАНАВА, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці. Яна паказала і расказала пра працэс стварэння цукерак, новае абсталяванне завода і адказала на пытанні маладых лідараў. Самае частае з іх, нягледзячы на тое, што на мерапрыемства завіталі рабяты розных спецыяльнасцяў, аб магчымасці размеркавацца на фабрыку. Бо адной з адметных асаблівасцей працы на “Камунарцы” з’яўляецца наяўнасць пункту ў калектыўным дагаворы – “Сацыяльная абарона моладзі”, дзякуючы якому для маладых людзей існуе сістэма падтрымкі рознагакшталту, у тым ліку матэрыяльнага.

-- Я лічу, што сустрэча была карыснай нягледзячы на тое, што не ўсе студэнты атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці, звязанай з “Камунаркай”, -- лічыць Марыя Кузьміна, студэнтка БГТУ. -- Але мы пабачылі, як тут арганізавана праца, у тым ліку і грамадская. А тут усё робіцца на сапраўды высокім узроўні. На мой погляд, сустрэча была карыснай для кожнага з нас. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.