Вы тут

Польшча святкуе 1050-годдзе хрышчэння


Віктар Гумінскі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, знаходзіцца з візітам у рэспубліцы Польшча. Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, мэта наведвання — удзел ва ўрачыстым пасяджэнні Нацыянальнага сходу суседняй дзяржавы ў сувязі са 1050-годдзем хрышчэння Польшчы.


Вік­тар Гу­мін­скі пад­час пе­ра­моў са Ста­ні­сла­вам Тышкам.

Віктар Гумінскі ўжо сустрэўся з віцэ-маршалкам (віцэ-спікерам) Сейма Польшчы Станіславам Тышкам, сустаршынёй польска-беларускай парламенцкай групы Адамам Андрушкевічам і дэпутатамі Сейма — членамі групы дружбы Сільвестрам Хрушчом і Томашам Жымкоўскім.

«Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў падзякаваў кіраўніцтву Сейма і Сената Польшчы за запрашэнне прыняць удзел у мерапрыемствах з нагоды святкавання 1050-годдзя хрышчэння Польшчы, — інфармуе прэс-служба. — Віктар Гумінскі адзначыў гатоўнасць беларускага парламента да развіцця беларуска-польскага міжпарламенцкага дыялогу».

Адбылася таксама кароткая сустрэча віцэ-спікера ніжняй палаты нашага парламента са спікерам Нацыянальнага сходу Венгерскай Рэспублікі Ласла Кёверам, які зараз таксама знаходзіцца з візітам у Варшаве.

yushkevich@zviazda.by

Фота прадастаўлена прэс-службай Палаты прадстаўнікоў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.