Вы тут

Вяртанне Аўгустоўскага канала


Дзякуючы "Звяздзе" ў свой час пачалося другое жыццё знакамітага гідразбудавання.


У летнія дзянькі, калі сонейка добра прагрэла азёрную і рачную ваду, жыхары Гродна ўсё больш кіруюць ў бок польскай граніцы на Аўгустоўскі канал. Для тых, хто любіць цішыню, свежае паветра і лясную прахалоду, у мясцінах абапал канала  сапраўдны рай. У Дамброўцы гэтак называецца адзін з пунктаў адноўленага канала для прыемнага баўлення вольнага часу створана цэлая сетка паслуг. Па-першае, на цеплаходзе альбо на байдарках можна здзейсніць "кругасветку", пераадолеўшы з дапамогай шлюзаў розны ўзровень вады, пры гэтым адчуць інжэнерную мудрасць старых майстроў. Прагуляцца на катамаране па штучным возеры, парыбаліць, папарыцца ў лазні мясцовай аграсядзібы. А яшчэ пасля сонечных ван гродзенцы любяць адчуць і асалоду ад гідрамасажу, падстаўляючы свае целы пад напорыстыя струмені вады. Гэтую гідрапрацэдуру дае застаўка паміж шчучным возерам і рачулкай Чорная Ганьча.

Аўгустоўскі канал с яго цікавай гідрасістэмай, будаваўся з 1825 па 1839 гады, на ім было 14 судаходных шлюзаў. Гэтую інфармацыю можна прачытаць у тым ліку і на памятным медалі, які захоўваецца ў прыватным музейчыку вёскі Нямнова. Гаспадары цаглянага дома, у якім і размясціўся музей, заўсёды паказваюць гэты медаль, прысвечаны ў гонар першага канструктара Аўгустоўскага канал. Таксама знаёмяць наведвальнікаў з іншымі экспанатамі калекцыі, паказваюць старыя механізмы шлюзаў, прадметаў побыту рабочых-судапрапустнікоў і водамерных назіральнікаў, паказваюць гістарычныя дакументы і карты. Сярод музейных папер гаспадыня дома Любоў Іванаўна Зажэцкая не прамінае паказваць газетную публікацыю, якая адыграла немалую роль у аднаўленні і рэканструкцыі канала. Артыкул быў надрукаваны ў 1993 годзе ў "Звяздзе", аўтарам артыкула быў уласны карэспандэнт газеты па Гродзенскай вобласці Барыс Пракопчык. Дзякуючы журналісту і газеце, пачалося другое жыццё знакамітага Аўгустоўскага канала.

У мінулым часе жыхары Нямнова займаліся сплавам лесу і наглядам шлюзавой сістэмы. Апошні працаўнік канала таксама жыў у гэтай вёсцы. З Станіславам Зажэцкім і сустрэўся карэспандэнт "Звязды". Стары вясковец прасіў журналіста паспрыяць ў аднаўленні незвычайнага інжынернага аб’екта, роўнага якому ў Беларусі няма. Унук Станіслава Зажэцкага вырашыў у гонар былых аднавяскоўцаў-працаўнікоў канала і ў памяць свайго дзеда стварыць першы музей гісторыі Аўгустоўскага канала.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.