Вы тут

«А вы не верылі!»



Сын зламаў мне заколку для валасоў.

— Калі ты перастанеш псаваць рэчы? — раззлавалася я.

— Калі вырасту.           


* * *

Укладваем Даню спаць. Пацалавалі і закрываем дзверы.

— Калі вы будзеце шумець, я да вас прыйду, — «пагразіў» сын.


* * *

Муж прывёз сына да сябе на работу.

— Зараз дядзька Сяргей выйдзе, ты яму скажаш «прывітанне», — папярэджвае Даню.

— «Прывітанне» кажуць дзеці, а мужыкі кажуць «здарова!»


* * *

Пасля навагодніх свят. Малы п'е ваду.

— За Вову! — падымае ўгору свой кубачак. — Каб ён не старэў!


* * *

Зламалі бульбачыстку. Пачалася мітусня. Мужчыны наперабой раяць, як яе адрамантаваць.

— Супакойцеся! — перакрыквае ўсіх Даня. — У нас ёсць сметніца!


* * *

Калі бабуля і дзядуля ад'язджалі дадому пасля свята, Даня затрымаў іх у дзвярах:

— Стойце! Вы самы галоўны падарунак забылі, — і прынёс паштоўку, якую змайстраваў сам.


* * *

Даня знайшоў пад ёлкай шмат падарункаў, але заўважыў там і падарункі для ўсіх дарослых.

— Бачыце, Дзед Мароз не толькі дзецям падарункі прыносіць, але і дарослым, а вы не верылі!


Занатавала Яна ЛЫЧКОЎСКАЯ

А пра што гавораць вашы дзеці? Дасылайце свае гісторыі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.