Вы тут

Акадэмія кіравання зацікаўлена ў супрацоўніцтве з кітайскімі калегамі


Дэлегацыя Кітайскай акадэміі кіруючых кадраў у сферы бізнесу з горада Далянь наведала сваіх беларускіх калег.


Па словах Аляксандра ІВАНОЎСКага, першага прарэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, перспектыўнымі кірункамі для развіцця супрацоўніцтва з'яўляюцца ўзаемныя стажыроўкі супрацоўнікаў і кіраўніцтва, удзел у міжнародных навуковых і адукацыйных праграмах і праектах, публікацыі ў навуковых выданнях, правядзенне сумесных семінараў — праз інтэрнэт.

— Хачу сказаць, што наша ўзаемадзеянне з кітайскім бокам дастаткова шчыльнае. Мы дамовіліся да таго ж абмяняцца навуковымі часопісамі, публікацыямі, — расказаў Аляксандр Іваноўскі.

Тан ЮЭ, віцэ-прэзідэнт Кітайскай акадэміі кіруючых кадраў у сферы бізнесу адзначыў, што ўдзел нашай краіны ў праекце новага Шаўковага шляху «Адзін пояс — адзін шлях» дае магчымасць рэалізаваць сумесныя з Кітаем праекты і ў сферы адукацыі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Не зважаючы на адлегласць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.