«Удзел у выбарах — гэта паказчык асабістай сталасці і адказнасці перад грамадствам, дзяржавай», — сказала старшыня ЦВК перад пачаткам мерапрыемства.
Колькасць маладых кандыдатаў на мясцовых выбарах адрозніваецца ў залежнасці ад узроўню Саветаў. У Мінску і абласных цэнтрах прадстаўлена вялікая колькасць прэтэндэнтаў да 31 года. Значна саступае ім сельская мясцовасць.
У працэнтных суадносінах колькасць маладых кандыдатаў зніжаецца. Гэта звязана з тым, што больш за палову прэтэндэнтаў — каля 13 тысяч чалавек — кандыдаты сельскіх Саветаў. Як адзначыла Лідзія Ярмошына, у гарадах працэнт маладых людзей, якія змагаюцца за дэпутацкія партфелі, павялічваецца.
Старшыня ЦВК ужо паўдзельнічала ў датэрміновым галасаванні. Гаворачы аб абранай кандыдатуры, яна адзначыла, што ўважліва разглядала прэтэндэнтаў. Свой голас аддала таму, хто адзіны кінуў улётку ў яе паштовую скрыню.
«Мой дом знаходзіцца на адкрытай тэрыторыі, таму апусціць улётку ў паштовую скрыню мог любы, калі б захацеў. Але не ўсе кандыдаты стварылі асабістыя выбарчыя фонды і падрыхтавалі друкаваную прадукцыю. Чалавек, які падрыхтаваў друкаваныя матэрыялы, ужо прадэманстраваў сур'ёзныя адносіны да выбараў», — пракаменціравала Лідзія Ярмошына.
Сустрэча са студэнтамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшла ў рамках рэспубліканскага праекта БРСМ «Моладзь вырашае!» Фармат мерапрыемства — «адкрыты дыялог». Асноўная тэма размовы надзвычай актуальная — «Моладзь і выбары: формула адказнасці».
Марыя ДАДАЛКА
Фота БЕЛТА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.