Вы тут

З 1 кастрычніка стартуе загоннае паляванне на капытных


З 1 кастрычніка ў краіне стартуе адно з самых папулярных паляванняў — загоннае на капытных, сезон якога будзе доўжыцца да 31 снежня.


Загоннае паляванне дазволена ў светлы час сутак на ўсе віды капытных паляўнічых жывёл за выключэннем зубра рэзервовага дзяржфонду. Дапускаецца здабыча жывёл любога полу і ўзросту ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі вымання.

Для здабычы лася, высакароднага і плямістага аленяў, лані і дарослага дзіка дазваляецца прымяняць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі з кулямі. Для здабычы казулі і маладых дзікоў да двух гадоў — наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольную з патронамі з кулямі або шротам. Дапускаецца выкарыстанне паляўнічых лукаў і арбалетаў, а таксама паляўнічых сабак (пароды — па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў).

З 1 кастрычніка па 31 снежня дазволена таксама індывідуальнае паляванне на капытных з засады і з падыходу цягам сутак.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хто ў загон, а хто ў засаду

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.