Вы тут

У Віцебску за завышэнне цэн панеслі пакаранне два прадпрыемствы


Галоўным упраўленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Віцебскай вобласці па выніках пазапланавай праверкі ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» устаноўлены факты неправамернага прымянення адпускных цэн на мукамольную прадукцыю.

Так, прадпрыемства рэалізоўвала яе для мэт хлебапячэння па адпускных цэнах, устаноўленых для рэалізацыі ў рознічным гандлі. Тым самым быў парушаны артыкул 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 1999 года «Аб цэнаўтварэнні», паведамілі ў прэс-службе міністэрства.


Пастановамі эканамічнага суда Віцебскай вобласці, у адпаведнасці з часткамі 1 і 2 артыкула 12.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, накладзены штраф на ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» і на службовую асобу (начальніка аддзела маркетынгу). Памер штрафу на прадпрыемства вызначаны ў двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых тавараў (работ, паслуг) па цэнах (тарыфах), устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам, і склаў 852 рублі 62 капейкі. На службовую асобу накладзены штраф у памеры адной базавай велічыні (21 рубель). Пастановы ўступілі ў законную сілу, ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» яны абскарджаны не былі.

Таксама галоўным упраўленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Віцебскай вобласці ўстаноўлены факт нядобрасумленнай канкурэнцыі ў дзеяннях ЗАТ «Пажтэхніка», якая праявілася ў неабгрунтаванай адмове арганізацыям-канкурэнтам, што вядуць дзейнасць па тэхнічным абслугоўванні вогнетушыцеляў марак «Міг» і «Іней», у прадастаўленні інструкцый па тэхнічным абслугоўванні і перазарадцы вогнетушыцеляў, а таксама распаўсюджванні інфармацыі аб адсутнасці права іншых арганізацый ажыццяўляць тэхнічнае абслугоўванне вогнетушыцеляў названых марак. Антыманапольным органам прынятае рашэнне і накіравана ў эканамічны суд Віцебскай вобласці пастанова аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці і накладанні штрафу як на ЗАТ «Пажтэхніка», так і на генеральнага дырэктара гэтай арганізацыі. Эканамічны суд прызнаў факт ажыццяўлення нядобрасумленнай канкурэнцыі ў дзеяннях ЗАТ і яго генеральнага дырэктара.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Завышэнне цэн і нядобрасумленная канкурэнцыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.