Вы тут

Знаўца швейных спраў


У Аршанскім дзяржаўным політэхнічным прафесійна-тэхнічным каледжы захоўваецца ўнікальная калекцыя швейных машын. Дзякуючы шматгадовым пошукам яе сабраў і захаваў майстар вытворчага навучання Віктар Гараўцоў. У аўдыторыі-майстэрні, дзе праходзяць практыку будучыя наладчыкі швейнага абсталявання, выстаўлены сапраўдныя рарытэты вядомых брэндаў — ад амерыканскага «Зінгера» да рускага «Падольска» і беларускай «Оршы», з якімі не толькі знаёмяцца, але і спрабуюць на іх шыць, хоць некаторым з гэтых рарытэтаў пад сотню і нават болей гадоў. Напрыклад, у гэтай калекцыі ёсць адзін экзэмляр з 1896 года — маркі «Зінгер», першыя машынкі і роднага завода. Віктар Леанідавіч, які болей за чвэрць стагоддзя адпрацаваў у канструктарскім бюро Аршанскага «Легмаша», ведае цану гэтай калекцыі і спадзяецца на станоўчае рашэнне гарадскіх улад стварыць музей у Оршы (прычым першы ў краіне) швейнай машынкі. «Вядомы калісьці ва ўсім Саюзе завод ужо на існуе, але памяць пра яго і яго славутую прадукцыю павінна застацца для будучых пакаленняў, — зазначае апантаны аршанец.


А яшчэ Гараўцоў калекцыянуе сялянска-побытавую этнаграфію і асабліва прасы, ён лічыць, што швейная машынка і прас — галоўныя інструменты ў працоўным комплексе любой майстрыхі-швачкі. Свой вялікі збор старадаўніх вугальных і чыгунных прасаў (аднаму з такіх ажно 130 гадоў) ён таксама марыць ахвяраваць будучаму музею. Адметнасцю калекцыі і швейных машынак, і прасаў з'яўляецца тое, што кожны экспанат мае сваю гісторыю, запісаную калекцыянерам ад былых гаспадароў, прычым эмацыянальна і з дэталямі.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.