Навiны
Колькасць крадзяжоў у Беларусі няўхільна зніжаецца
З сакавіка па май у нашай краіне штогод фіксуецца павелічэнне колькасці заяў аб крадзяжах з дачных домаўладанняў, а таксама веласіпедаў, самакатаў і асабістых рэчаў у месцах масавага адпачынку. Як адзначылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, абсалютная большасць такіх злачынстваў становіцца магчымай з-за бестурботнасці саміх уласнікаў.
Зліткавая (інвестыцыйная) манета «Славянка» 2026 года выпуску з’явіцца ў абарачэнні
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь анансаваў выпуск у абарачэнне 15 чэрвеня 2026 года новай інвестыцыйнай манеты з каштоўнага металу. «Славянка» адносіцца да катэгорыі зліткавых (інвестыцыйных) манет, мае намінал 20 рублёў, масу 31,1 г, дыяметр 38,6 мм, пробу сплаву 999,9 і тыраж 15 000 штук.
Новы шматпрофільны комплекс для катання і заняткаў спортам падарыў Светлагорску Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі
Адкрыццё скейт-ролер парку, як і ўрачыстую цырымонію адкрыцця фестывалю «Вытокі», упрыгожылі сваім майстэрствам лепшыя ролерысты, скейтбардысты і брэйкдансеры з Беларусі, Расіі і Амана.
Як праходзіць маштабны спартыўна-культурны фестываль «Вытокі» ў Светлагорску
Знаёмства з мясцовымі традыцыямі і рэгіянальнымі брэндамі, магчымасць праявіць сябе ў спорце і творчасці — гасцей і жыхароў горада было чым натхняць і здзіўляць.
Бясплатныя майстар-класы і мастацкі інтэрактыў правялі на фестывалі «Вытокі» ў Светлагорску
Увечары першага дня фестывалю «Вытокі» для юных аматараў малявання ў парку на вуліцы Калініна арганізавалі мастацкі інтэрактыў «стАРТ». Разам з беларускімі майстрамі жывапісу дзеці завяршылі афармленне пляцоўкі новага шматпрофільнага комплексу для катання і заняткаў спортам ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Як пачаўся першы дзень фестывалю «Вытокi» у Светлагорску
З 4 да 6 чэрвеня ў Светлагорску праходзіць спартыўна-культурны фестываль «Вытокі»
«Вытокі» запрашаюць
У НАН Беларусі абмяркоўваюць будучыню мікрабіялогіі
У Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стартавала Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Генна-інжынернае канструяванне мікраарганізмаў. Біяінфарматыка». У цэнтры ўвагі — перадавыя генныя тэхналогіі, якія мяняюць сельскую гаспадарку, прамысловасць і медыцыну.
Тэмпы экспарту канцэрна «Беллегпрам» у першым квартале дасягнулі 150 %
Беларуская лёгкая прамысловасць працягвае ўпэўнена нарошчваць абароты, нягледзячы на ўсе выклікі сучаснай эканомікі. Прадукцыя «Беллегпрама» сёння пастаўляецца больш як у 60 краін свету, расказала старшыня канцэрна «Беллегпрам» Надзея Лазарэвіч. Ключавымі пазіцыямі беларускага экспарту застаюцца лён, гарбарныя вырабы, панчошна-шкарпэткавая і гарсэтная прадукцыя, а таксама скургалантарэя.
З 4 па 6 чэрвеня ў Светлагорску пройдзе спартыўна-культурны фестываль «Вытокi»
Спартыўна-культурны фестываль «Вытокi» ўпершыню прайшоў у 2021 годзе, і ўсяго за чатыры гады яго ўдзельнікамі сталі больш за 400 тысяч чалавек. На гэты раз цэнтрам прыцягнення для аматараў спорту, культуры і актыўнага сямейнага адпачынку стане г. Светлагорск (Гомельская вобласць). Арганізатарамі выступілі Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, Гомельскі аблвыканкам, ТАА «АртХаос», ТАА «БелБрэндАўдыт».