Навiны
Жанчынам Беларусі: прысвячэнне ад віцебскіх бібліятэкараў
Год беларускай жанчыны накладвае сваю пячаць на многія асветніцкія праекты Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Адзін з іх — кніжная выстаўка «Жанчыны Беларусі: на далонях веку, на далонях часу», якая працуе зараз у галоўнай кніжніцы Віцебска і Віцебшчыны.
Вялікі тэатр Беларусі прадставіць два балеты на фестывалі ў Бангкоку
Вялікі тэатр Беларусі чацвёрты раз прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі танца і музыкі, які пройдзе ў Бангкоку (Тайланд) з 5 верасня па 17 кастрычніка. Аб гэтым расказала генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава.
Беларуская класіка: Погляд збоку, альбо Эксперымент, падчас якога гледачы выберуць будучы спектакль у Купалаўскім
Першыя гледачы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў новым сезоне прыйдуць яшчэ да афіцыйнага яго адкрыцця, якое адбудзецца 1 верасня — традыцыйна спектаклем «Паўлінка». Але ўжо 30-га жніўня адбудзецца фінал адмысловага праекта «Купала. Лабараторыя», які сёлета тэатр арганізаваў упершыню. Яго вынікам стануць эскізы спектакляў, якія ствараюцца цягам гэтага тыдня з удзелам запрошаных з Расіі рэжысёраў, якія працуюць з беларускай нацыянальнай драматургіяй.
Случчане падтрымліваюць праект «Кожная пятніца — роднае, сваё»
У кніжнікаў краіны сёлета займеў падтрымку і пашырэнне праект «Кожная пятніца — роднае, сваё». Вось і ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы праведзены дзясяткі мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці айчынных пісьменнікаў — класікаў і сучаснікаў.
Пісьменнікі краіны падарылі Касцюковічам кнігі
У пярэдадзень XXXIII Дня беларускага пісьменства Саюз пісьменнікаў Беларусі правёў акцыю «Пісьменнікі краіны — Касцюковічам», падарыўшы каля 1000 кніг у фонды Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя І. Г. Чыгрынава. Гэты праект рэалізаваны пад арганізацыйным патранатам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Раней падобныя акцыі прайшлі ў іншых сталіцах Дня беларускага пісьменства — у Гарадку, Івацэвічах, Лідзе. Фундатарам акцыі пастаянна выступае Беларуская ўніверсальная таварная біржа.
Культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускi дранiк» адкрыюць на фестывалі ў Воранаве
У Воранаве ў дзень правядзення бульба-фэсту «Воранаўскі дранік» 22 жніўня адкрыюць культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускi дранiк». Аб гэтым расказалі ў сектары культуры Воранаўскага райвыканкама, паведамляе БелТА.
Лепшых чытальнікаў з усёй краіны выбралі ў фінале конкурсу «Жывая класіка»
У Мінску выбралі лепшых чытальнікаў з усёй краіны ў фінале рэспубліканскага творчага конкурсу «Жывая класіка 2026». Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
«Явар і каліна» гучыць на мовах народаў свету
Чуйны да беларускага слова чытач, слухач добра ведае песню ў выкананні саліста легендарных «Песняроў» Леаніда Барткевіча «Явар і каліна». «Песняй вясны лебядзінаю, / Скінуўшы зімнія чары, / Шэпчуцца явар з калінаю / Ў сумнай даліне над ярам...» І, канешне ж, ведаюць, што ў песні асновай з’яўляецца верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.