Навiны
«Прэзідэнт на самым жорсткім кантролі трымае ход праверкі»
Дзяржсакратар Савета Бяспекі — аб новых падрабязнасцях праверкі гатоўнасці ва Узброеных Сілах
З якімі пытаннямі грамадзяне звяртаюцца да міліцыянераў
Ад бытавых спрэчак да сур’ёзных апасенняў за лёс блізкіх
Эксперты — аб прыярытэтах, якія абазначыў кіраўнік дзяржавы падчас цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці
У аўторак Прэзідэнт уручыў сімвалы Дзяржаўнага знака якасці. Гэтай высокай адзнакі прадукцыя шэрагу прадпрыемстваў уганаравана за адпаведнасць такім паказчыкам якасці, як бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць і эстэтычнасць. Сярод пераможцаў — тавары айчынных брэндаў, якія палюбіліся як беларусам, так і замежным спажыўцам. Размова не толькі пра прадукты харчавання, але і пра айчынныя сельгастэхніку і аўтамабілі, якія шчыруюць на палетках і калясяць па дарогах далёка за межамі нашай краіны.
Сталічная міліцыя дапамагае ў пошуку работы былым асуджаным
Адсутнасць работы, фінансавыя абавязальніцтвы і страчаныя сацыяльныя сувязі нярэдка становяцца прычынамі паўторных канфліктаў з законам. У зоне асаблівай увагі праваахоўнікаў — грамадзяне, абавязаныя пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей у даход дзяржавы, а таксама непрацуючая катэгорыя насельніцтва.
З самага пачатку прэзідэнцтва кіраўнік дзяржавы прытрымліваецца прынцыпу: укараняючы новае, захоўваць тое, што ёсць. Датычыцца гэта і пытання абараназдольнасці
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)»
Дакумент накіраваны на ўмацаванне іміджу Беларусі як флагмана ў сферы фінансавых IT-тэхналогій і прадугледжвае стварэнне ўмоў для дзейнасці ў краіне крыптабанкаў.
Дэлегацыя МУС Беларусі на чале з Іванам Кубраковым знаходзіцца з афіцыйным візітам у Азербайджане
Праграма знаходжання пачалася з наведвання Алеі ганаровага пахавання, дзе адбылося ўскладанне вянкоў да магілы Агульнанацыянальнага лідара азербайджанскага народа Гейдара Аліева.
Падрабязнасці кадравага дня ў Палацы Незалежнасці
Прэзідэнт зрабіў першыя ў 2026 годзе кадравыя прызначэнні. Новыя пасады атрымалі 14 чалавек.
З якімі пытаннямі сталічныя жыхары звяртаюцца да міліцыянераў
Нагадваем, участковыя інспектары міліцыі ва ўсіх грамадскіх пунктах аховы правапарадку сталіцы па серадах ажыццяўляюць прыём грамадзян з 17:00 да 20:00. Як прайшоў прыём грамадзян участковым інспектарам міліцыі ў Савецкім раёне, даведаліся карэспандэнты «Звязды».
На Савеце Палаты прадстаўнікоў падвялі вынікі міжнароднай дзейнасці дэпутатаў летась, вызначылі задачы на 2026 год
Міжнародная дзейнасць Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці са знешнепалітычным курсам краіны, накіраваным на захаванне міру, падтрыманне глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, эканамічнае развіццё і павышэнне якасці жыцця грамадзян.