Навiны
Падчас летніх канікулаў школы актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года
Рамонт, закупка мэблі, абсталявання, падручнікаў... Спіс спраў вялікі, а вось да 1 верасня засталося ўжо зусім няшмат часу. Мы пабывалі ў сярэдняй школе № 87 горада Мінска, каб паглядзець, як тут рыхтуюцца да сустрэчы вучняў 1 верасня.
Ці будуць штрафаваць домаўладальнікаў за зліў дажджавой вады? Мінпрыроды патлумачыла новыя правілы
У сувязі з шырокім абмеркаваннем у сацыяльных сетках пытанняў, звязаных са скідам дажджавых і талых вод ад сядзібнай (жылой) забудовы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь паведамляе наступнае.
Дэпутат Мікалай Бузін — аб спецыфіцы работы з выбаршчыкамі ў цэнтры сталіцы
Коласаўская выбарчая акруга № 106 знаходзіцца ў самым што ні на ёсць сэрцы Мінска — менавіта да яе адносіцца плошча Якуба Коласа, Камароўскі рынак, Беларуская дзяржаўная філармонія, БНТУ, БДУІР... Пражывае тут больш за 60 тысяч чалавек — адукаваных, якія прывыклі да парадку і ведаюць цану слова. Аб рабоце з выбаршчыкамі і аб самых частых іх пытаннях расказаў дэпутат Коласаўскай выбарчай акругі № 106, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Мікалай Бузін.
Даведаліся формулу поспеху на жніве ад уладальніка падарунка ад «Гомсельмаша»
Гомельскае прадпрыемства па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі ўзнагародзіла за плённую работу на камбайне «Палессе GS2124» 25-гадовага механізатара Івана Здаравікова з ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна. Ён стаў першым трохтысячнікам у раёне, паставіўшы рэкорд на гомельскай тэхніцы.
Дзе вырошчваюць беларускія імпартазамяшчальныя плады
Яблычны Спас. Свята, якое ў беларусаў асацыюецца з садамі, поўнымі спелых пладоў, з традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Менавіта пасля Яблычнага Спасу ў многіх гаспадарках пачынаецца сапраўдны збор пладоў, калі ўжо можна лічыць ураджай. Не выключэнне і сялянская гаспадарка «Спартан-Агра» ў Маладзечанскім раёне.
Маёмасныя падаткі: каму плаціць і колькі?
За 2025 год фізічным асобам неабходна выплаціць транспартны, зямельны падаткі і падатак на нерухомасць не пазней за 16 лістапада 2026 года. Хто павінен разлічыцца з дзяржавай, для каго прадугледжаны льготы, як змяніўся разлік падатку пры сумеснай уласнасці і што чакае тых, хто не паспее заплаціць своечасова, расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб — начальнік упраўлення падаткаабкладання маёмасці і прадпрымальніцкай дзейнасці фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Дзяніс Церашкоў.
Міліцыя спыніла спробу вывезці з Беларусі 19 тон металалому
Праваахоўнікі спынілі грузавік DAF пад кіраваннем 54-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, які меў намер вывезці з краіны 19 тон металалому. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
Грамадзянская ініцыятыва ў Моталі аб’яднала мясцовых жыхароў дзеля захавання духоўнай і прыроднай спадчыны
У аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна працягваецца рэалізацыя грамадзянскай ініцыятывы «Урочышча Крыніца — Жыватворны ключ». Сёлета яна стала пераможцам адкрытага конкурснага адбору праектаў грамадзянскіх ініцыятыў Брэсцкай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў. Праект накіраваны не толькі на добраўпарадкаванне вядомай мясцовай крыніцы, але і на захаванне гістарычнай памяці, развіццё турыстычнага патэнцыялу рэгіёна і кансалідацыю мясцовай супольнасці.
Ці здымуць абмежаванні на мабільныя тэлефоны ў беларускіх школах? У Мінадукацыі адказалі
З 1 верасня правілы выкарыстання мабільных тэлефонаў у беларускіх школах не зменяцца. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да новага навучальнага года.
Як юная беларуска заваявала сусветны подыум
У канцы мая гэтага года дзевяцігадовая мінчанка Ізабэла Новікава, мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці, атрымала трыумфальную перамогу ў 21-м Сезоне міжнароднага дзіцячага і юнацкага фестывалю культуры, стылю і мастацтваў Lіttle Mіss & Mіster Unіverse — першую для Беларусі за два дзесяцігоддзі. Але не для юнай прыгажуні: у сакавіку Ізабэла стала першай маленькай віцэ-міс па выніках конкурсу прыгажосці краін БРІКС у Казані. Больш падрабязна аб тым, як заваёўвалася карона, карэспандэнту нашай газеты расказала маці Ізабэлы, Ганна Новікава.