Вы здесь

Малочная супольнасць


Калісьці ў старажытным Мсціславе, як і ў большасці маленькіх гарадкоў і гарадскіх пасёлкаў, былі аматары сялянскага ладу жыцця. Яны аб'ядноўваліся ў негалосныя таварыствы, і «пропускам» для ўваходжання ў такія суполкі была наяўнасць свойскай жывёлы — цялушкі альбо каровы. Як толькі пачынаўся летні сезон, статкі паволі крочылі на ўскраіну: на поплаў, на бераг ракі Віхры, на сухое балота. У канцы лета або ўвосень іх дазвалялі пасвіць і на калгаснай атаве. Па чарзе гаспадары станавіліся пастухамі. Калі раніцай кароў з двароў выправаджвалі гаспадыні, дык пад вечар сваіх Пяструх, Зорак і Мальвін сустракала ці не ўся вуліца — ад малечы да старэнькіх бабуль. Дваццаць гадоў таму ў Мсціславе было тры статкі па дзевяноста-сто кароў.


Як бы там не было, мсціслаўская традыцыя захоўваецца і дагэтуль. Праўда, не ў такой колькасці жывёлы і ўжо не такія «пышныя» праводзіны і сустрэчы малочных карміліц з пашы. Сённяшнія гаспадары пражываюць у асноўным на паўднёва-заходняй ускраіне старажытнага горада, а галоўнае кармавое поле для грамадскага статка паблізу сучаснай энергаветравой устаноўкі. Высачэзны трохкрылы вятрак стаў месцам сустрэчы аматараў-жывёлаводаў, ад гэтага пункта ідзе вечаровы шлях да падворкаў. Паміж невялікім возерам, кальцавой дарогай і ветраком травяных ласункаў для дванаццаці рагуль (столькі іх гэтым летам) хапае. Скараціўся час выпасу — а сёмай вечара жанчыны ўжо гуртуюцца каля дрывяных штабялёў (бярвёны з’явіліся пасля вясенняга ўрагану), чакаюць сваіх гадаванак. Якраз тут адбылося маё знаёмства з гаспадынямі, адна з якіх — настаўніца пачатковых класаў Алена Уласава.

— Можна сказаць, я трымаю карову ў памяць сваёй мамы, якая была даяркай. Калі мамы не стала, я забрала жывёлу на свой падворак і ўжо дваццаць гадоў трымаю. Наогул, з шасці гадоў я ўмею даіць, — кажа Алена Міхайлаўна. — Гэта па-першае, па-другое, мы прывычныя і не цураемся работы. Любім натуральную гаспадарку. Любім малако, смятану, тварог і сыр, умеем гэта ўсё рабіць — матэрыяльны бок таксама немалаважны! Магу сказаць гэта і пра сваю суседку Зінаіду Пацкалёву, і пра іншых гаспадынь.

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.